Перайсці да зместу

Дальдынія канцэнтрычная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дальдынія канцэнтрычная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Daldinia concentrica


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  42361
EOL  150907
MB  146158

Дальдынія канцэнтрычная (Daldinia concentrica) — від грыбоў роду сямейства Hypoxylaceae. Сучасную бінамінальную назву атрымаў у 1863 годзе[1] .

Ілюстрацыя Джэймса Дойла, на якой кароль Альфрэд спаліў пірог у сялянскай хаце

У англійскай мове называецца «вугальныя шарыкі» (англ.: carbon balls), «пірожнае караля Альфрэда» (англ.: King Alfred's cake). Існуе легенда, што кароль Альфрэд падчас хованкі ад вікінгаў пасяліўся ў сялянскай хаце. Жанчына пастуха папрасіла караля пасцерагчы выпяканне пірожных, але Альфрэд паглыбіўся ў разважанні і яны згарэлі. За што сялянка на яго накрычала[2].

Цвёрдае, круглае пладовае цела з цьмяным налётам, якое спачатку цёмна-карычневага колеру, але з часам становіцца чорным, як прыгарэлае цеста. Калі парэзаць цела — бачныя канцэнтрычныя сярэбраныя кольцы.

Пладовыя целы з’яўляюцца круглы год. Служыць кормам для вусеняў матылькоў сямейства Oecophoridae.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

[правіць | правіць зыходнік]

Расце на мёртвай драўніне, асабліва ясеню, і на гарах  (руск.)[3].

Практычнае выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Не ядомы. Для распальвання агню выкарыстоўваюцца сухія асобнікі, яны лёгка запальваюцца ад крамянёвай іскры, гараць павольна, як вуголле.

Зноскі

  1. Daldinia concentrica. www.mycobank.org. Праверана 2017-05-21T11:39:50+00:00.
  2. King Alfred and the Cakes. www.historic-uk.com. Архівавана з першакрыніцы 2 червня 2017. Праверана 21 мая 2017.
  3. Гриби заповідників та національних природних парків лівобережної україни - страница 25 : Моя бібліотека. www.vuzlib.com.ua. Праверана 21 мая 2017.
  • Daldinia concentrica // Mycobank.org, — CBS-KNAW Fungal Biodiversity Center Utrecht, 2016. — URL
  • Cesati, V.; De Notaris, G. 1863. Schema di classificazione degle sferiacei italici aschigeri piu' o meno appartenenti al genere Sphaeria nell’antico significato attribuitoglide Persono. Commentario della Società Crittogamologica Italiana. 1(4):177-420 
  • E. Lawrence, S. Harniess Mushroom and other fungi. Identification guides British & European. // Flame tree publishing. London, 2007. — 384 p. — P. 376.