Даменіка дзі Бартола
Даменіка дзі Бартола | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | каля 1400[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1445[1][3] |
Месца смерці | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даменіка дзі Бартола (іт. Domenico di Bartolo; каля 1400, Ашана — пасля 1445, Сіена) — італьянскі мастак, сіенская школа.
Джорджа Вазары ў сваіх «Жыццяпісах найбольш знакамітых жывапісцаў» паведамляе, што Даменіка дзі Бартола быў пляменнікам і вучнем мастака Тадэа дзі Бартола, «быў сціплы і прыемны і адрозніваўся выключнай ветлівасцю».
У сіенскіх дакументах імя Даменіка дзі Бартола ўпершыню з’яўляецца ў 1420 годзе ў якасці ўдзельніка работ у сіенскім саборы, а ў спісе Гільдыі сіенскіх мастакоў яго імя з’яўляецца ў 1428 годзе. У гэтым жа годзе Даменіка пабываў у Рыме і бачыў там працы Пізанела ў царкве Сан Джавані ін Латэрана, якія зрабілі на яго ўражанне.
Зноскі
- ↑ а б Domenico di Bartolo // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ di Bartolo Domenico // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries.
- ↑ Domenico di Bartolo // opac.vatlib.it