Даніэла Ірашка-Штольц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Даніэла Ірашка-Штольц (ням.: Daniela Iraschko-Stolz; нар. 21 лістапада 1983, Айзенерц, Аўстрыя) — аўстрыйская спартсменка, якая спецыялізуецца на скачках з трампліну. Чэмпіёнка чацвёртага агульнага сезона кубку свету сярод жанчын у 2014/2015.

Спаборнічае ў скачках з трампліну з 2000 года. Стала вядомай, дзякуючы тром асобным перамогам на гарналыжным фестывалі ў Гальменколене. У сезоне 2009/2010 стала пераможцай Кантынентальнага кубку сярод жанчын. Заваявала залаты медаль на Зімовай Універсіядзе 2007 года ў Турыне, залаты медаль на чэмпіянаце свету па скачках з трампліну 2011 года ў Гальменколене і срэбны медаль на Зімовай Алімпіядзе 2014 года.

Кубак свету[правіць | правіць зыходнік]

Перамогі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дата Месца Узгорак
1 2011/12 4 лютага 2012 Аўстрыя Хінцэнбах Energie AG-Skisprung Arena HS 94
2 5 лютага 2012 Аўстрыя Хінцэнбах Energie AG-Skisprung Arena HS 94
3 2012/13 9 снежня 2012 Расія Сочы Рускія горкі, трамплін HS 106
4 2013/14 25 студзеня 2012 Славенія Планіца Bloudkova velikanka HS 104
5 26 студзеня 2012 Славенія Планіца Bloudkova velikanka HS 104
6 2014/15 24 студзеня 2015 Германія Оберстдорф Schattenbergschanze HS 106
7 25 студзеня 2015 Германія Оберстдорф Schattenbergschanze HS 106
8 31 студзеня 2015 Аўстрыя Хінцэнбах Energie AG-Skisprung Arena HS 94
9 7 лютага 2015 Румынія Рышнаў Trambulina Valea Cărbunării HS 100
10 15 лютага 2015 Славенія Любна-аб-Савіны Цэнтр скачкоў з трампліна Савіны HS 95
11 2015/16 12 снежня 2015 Расія Ніжні Тагіл Трамплін Бусел HS 97
12 14 лютага 2016 Славенія Любна-аб-Савіны Цэнтр скачкоў з трампліна Савіны HS 95