Перайсці да зместу

Даніэль Набоа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даніэль Набоа
ісп.: Daniel Noboa
прэзідэнт Эквадора[d]
з 23 лістапада 2023
Папярэднік Гільерма Ласo

Нараджэнне 30 лістапада 1988(1988-11-30) (35 гадоў)
Імя пры нараджэнні ісп.: Daniel Roy Gilchrist Noboa Azín
Бацька Álvaro Noboa[d]
Маці Anabella Azin[d]
Жонка Lavinia Valbonesi Acosta[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даніэль Рой Хількрыст Набоа Асін (англ.: Daniel Roy Gilchrist Noboa Azín; нар. 30 лістапада 1987, Маямі, Фларыда, ЗША) — эквадорскі палітычны дзеяч і бізнесмен у бананавай галіне. Прэзідэнт Эквадора з 23 лістапада 2023 года. У свае 36 гадоў ён з’яўляецца другім самым маладым прэзідэнтам у гісторыі Эквадора (першы — Хасэ Флорэс-і-Арамбуру) і самым маладым, абраным усенародным галасаваннем.

Набоа быў членам Нацыянальнага сходу Эквадора з 2021 па 2023 год, да таго як яно было распушчана ў адпаведнасці з механізмам muerte cruzada, запушчаным прэзідэнтам Гільерма Ласа. Да сваёй палітычнай кар’еры займаў некалькі пасад у сямейным бізнесе. Яго бацька, Альвара Набоа, пяць разоў беспаспяхова вылучаўся на пасаду прэзідэнта Эквадора. Даніэля Набоа часта называюць спадчыннікам кампаніі і багацця бацькі.

У маі 2023 года Набоа вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта ў пазачарговых выбарах 2023 года ад «Нацыянальнага дэмакратычнага дзеяння». У другім туры выбараў змагаўся з Луісай Гансалес. Паказчыкі падтрымкі Набоа ў дні, якія папярэднічалі выбарам, былі нізкімі. Набраўшы амаль 52 % галасоў выбаршчыкаў у другім туры Набоа перамог на выбарах 15 кастрычніка 2023 г.

У цяперашні час ён з’яўляецца другім самым маладым дзеючым дзяржаўным лідарам у свеце пасля Ібрагіма Траорэ з Буркіна-Фасо.

Зноскі