Ібрагім Траорэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ібрагім Траорэ
фр.: Ibrahim Traoré
Сцяг Прэзідэнт Патрыятычнага руха за ахову і аднаўленне
з 30 верасня 2022
Папярэднік Поль-Анры Сандаага Даміба

Нараджэнне 1988
Веравызнанне іслам
Адукацыя
Дзейнасць афіцэр
Род войскаў спецпрызн, контртэрор
Званне капітан[1]
Камандаваў спецпадраздзяленне «Кобра»
Бітвы Паўстанне джыхадзістаў у Буркіна-Фасо
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ібрагім Траорэ (фр.: Ibrahim Traoré; нар. 1988[2]) — капітан УС Буркіна-Фасо, камандзір спецпадраздзялення «Кобра». Падчас вераснёўскага перавароту 2022 года захапіў уладу ў краіне і стаў часовым кіраўніком дзяржавы[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ва Універсітэце Уагадугу, дзе быў членам Асацыяцыі студэнтаў-мусульман. У 2010 годзе паступіў на службу ў армію. У 2019 годзе ўвайшоў у склад новага армейскага спецпадраздзяленняконтртэрарыстычнага атрада «Кобра». У 2020 годзе павышаны да капітанскага звання.

У студзені 2022 года Траорэ быў адным з удзельнікаў узброенага перавароту, падчас якога ў Буркіна-Фасо ўстаноўлена ваенная хунта «Патрыятычны рух за ахову і аднаўленне»[3]. Пасля змены ўлады служыў начальнікам падраздзялення «Кобра» ў горадзе Кая[4] і ўдзельнічаў у барацьбе супраць джыхадзістаў[5].

У гэты час Траорэ (як і многія іншыя прыхільнікі студзеньскага перавароту) апынуўся незадаволеным дзеяннямі Поля-Анры Сандаага Дамібы, лідара новага ўрада, адносна яго няздольнасці стрымаць паўстанцкі рух ісламскіх радыкалаў[3]. Акрамя таго, улады затрымалі заробак байцам «Кобры»[2]. 30 верасня вайскоўцы зрынулі Дамібу. Кіраўніком краіны стаў Траорэ.

Зноскі

  1. https://www.theguardian.com/world/2022/sep/30/burkina-fasos-military-leader-ousted-in-second-coup-this-year
  2. а б Katrin Gänsler. Putsch in Burkina Faso: Ibrahim Traoré hat die Macht(нявызн.). Jeune Afrique (1 кастрычніка 2022). Праверана 1 October 2022.
  3. а б в Burkina Faso army captain announces overthrow of military government. Reuters (30 верасня 2022). Праверана 30 September 2022.
  4. Burkina Faso: Military officers remove President Damiba in a coup. www.aljazeera.com (30 верасня 2022). Праверана 1 October 2022.
  5. Burkina : Ibrahim Traoré proclamé président, Damiba destitué(нявызн.). Jeune Afrique (30 верасня 2022). Праверана 30 September 2022.