Дарон Малакян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даран Малакян
Малакян у 2012 годзе
Малакян у 2012 годзе
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Даран Вартан Малакян
Дата нараджэння 18 ліпеня 1975(1975-07-18) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна ЗША
Бацька Vartan Malakian[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі гітарыст, спявак, музыкант, кампазітар, мульціінструменталіст, аўтар песень
Гады актыўнасці 1995 — нашы дні
Пеўчы голас тэнар
Інструменты гітара
Жанры Альтэрнатыўны рок
хеві-метал
эксперыментальны рок
хард-рок
Калектывы System of a Down
Scars on Broadway
Супрацоўніцтва Rammstein, Cypress Hill
Грамадская дзейнасць
Член у
www.systemofadown.com
www.scarsonbroadway.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дарон Малакян (англ.: Daron Malakian; 18 ліпеня 1975, Глендэйл, штат Каліфорнія) — гітарыст і прадзюсар амерыканскага рок-гурта System of a Down, гітарыст і лідар гурта Scars on Broadway.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дарон рос у сям’і мастакоў армянскага паходжання ў маленькай кватэрцы ў Галівудзе. Абодва яго бацькі мелі прамое стаўленне да выяўленчага мастацтва. Яго бацька, Вартан Малакян, маляваў вокладкі для альбомаў, а маці, Зепур Малакян, была скульптарам. Дарон захапіўся музыкай у раннім узросце і ўжо ва ўзросце чатырох гадоў збіраў музычныя запісы. Ва ўзросце 12 гадоў Дарон купілі яго першую гітару, у 20 ў яго з’явілася ўдарная ўстаноўка.

Дарон не вучыўся ў музычнай школе, ён — самавук. За інструментам Дарон праводзіў вельмі шмат часу. Заняткі часам доўжыліся да 10 гадзін у суткі. Дарон ў 16 год першы раз выйшаў на сцэну з групай Hard Rock Band. Як Шаво і Серж ён наведваў «Rose and Alex Pilibos Armenian School».

Дарон пра самога сябе: «Я амаль ніколі не хаджу на вечарынкі, выключэнне — хакейныя гульні „Лос-Анджэлес Кінгз“. Звычайна я застаюся дома і слухаю музыку. Я не сустракаюся ні з якімі мадэлямі і не хаджу ў стрып-бар. Я жыву ў сваіх бацькоў і маю зносіны са старымі сябрамі. Калі бачу, што нехта сыходзіць з рэпетыцыі засмучаным, дрэнна працуе, то гэта перадаецца і мне. Чортава праца! Але група для мяне — важней за ўсё». «Я сапраўды меланхолік. Збольшага таму, што я не здаровы: у мяне пастаянны стрэс з-за таго, што ў нас ужо мільёны прыхільнікаў. Раней я пісаў для сябе аднаго і мая мама была маёй публікай».

Разам з Рыкам Рубінам Малакян прадзюсаваў альбомы System of a Down, як і альбомы груп The Ambulance і Bad Acid Trip. У 2003 годзе Дарон арганізаваў уласны гуказапісвальны лэйбл EatUrMusic, і першым рэлізам студыі стаў альбом гурта Amen. На дадзены момант лэйбл зачынены.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]