Дарэмскае Евангелле
| ||
Дарэмскае Евангелле | ||
Дарэмская кафедральная бібліятэка | ||
(інв. A.II.17) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дарэмскае Евангелле — вельмі няпоўнае астраўное Евангелле VII стагоддзя, цяпер захоўваецца ў Кафедральнай бібліятэцы Дарэмскага сабора (MS A.II.17). Адно фоліа гэтага рукапіса цяпер у Кембрыджскім Каледжы Магдалены (Pepysian MS 2981). Толькі два цалкам аформленыя фоліа захаваліся: Распяцце (самае старажытнае ў англійскім мастацтве) і Інцыпіт Евангелля ад Іаана, але абодва яны знаходзяцца ў дрэнным стане. Верагодна, першапачаткова Евангелле ўтрымлівала партрэты евангелістаў і дывановыя старонкі, як і ў іншых падобных астраўных Евангеллях. Манускрыпт быў створаны ў Ліндзісфарне і патрапіў у Дарэм, калі манахі Ліндзісфарна рушылі ў туды з-за набегаў вікінгаў. Дарэмскае Евангелле было напісана тым жа пісцом, які напісаў Евангелле з Эхтэрнаха .
У Дарэмскай кафедральнай бібліятэцы захоўваецца яшчэ фрагмент Евангелля , які часам называюць «Дарэмскім Евангеллем», але часцей сустракаецца назва «Дарэмскім Фрагментам Евангелля».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- De Hamel, Christopher . A History of Illuminated Manuscripts. Boston: David R. Godine, 1986.
- Henderson, George. From Durrow to Kells. The Insular Gospel-books 650—800. London: Thames and Hudson Ltd., 1987.