Перайсці да зместу

Джагір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Джагі́р — найбольш пашыраная форма феадальнага землекарыстання ў Магольскай імперыі ў Індыі ў XVI — XVIII ст.

Сярэдні памер джагіра быў вялікі (да 100 тыс. га). Уладальнік (джагірдар) атрымліваў долю дзяржаўнага зямеяьнага падатку з джагіра на сваю карысць, за гэта быў абавязаны ўтрымліваць атрад наёмных коннікаў. У 1574 Акбар Вялікі спрабаваў ліквідаваць сістэму джагіра, што выклікала супраціўленне мусульманскіх джагірдараў. У XVII ст. ўзнікла тэндэнцыя да перараджэння джагіра ў спадчыннае валоданне (ажыццяўлялася ў XVIII ст.).