Перайсці да зместу

Джозеф Колман Харт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джозеф Колман Харт
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1798
Дата смерці 1855[1]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў англійская

Джозеф Колман Харт (англ.: Joseph Coleman Hart; 1798 — 1855) — амерыканскі пісьменнік. Вядомы як першы, хто апублікаваў сумневы, што Вільям Шэкспір не быў аўтарам п’ес, якія яму прыпісваюцца. Раман Харта «Мірыям Кофін» (англ. Miriam Coffin) паўплываў на Германа Мелвіла і яго раман «Мобі Дзік», хоць сам Мелвіл адгукаўся крытычна аб працы Харта.

Джозеф Харт нарадзіўся ў 1798 (па іншых дадзеных у 1799). Быў нью-ёркскім адвакатам, служыў у Нацыянальнай гвардыі ЗША і займаў пасаду дырэктара школы. Напісаў некалькі кніг пра марскія падарожжы. Быў сябрам многіх літаратараў. У 1844 годзе ў Харта нарадзілася дачка Імаджэн. У 1854 годзе Харт быў накіраваны на Канарскія астравы як амерыканскі консул. Неўзабаве па прыбыцці ў Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ ён памёр.

Зноскі

  1. Joseph C. Hart // Trove — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.