Адвакат

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Advokat, Engelsk advokatdräkt, Nordisk familjebok.pngAdvokat, Fransk advokatdräkt, Nordisk familjebok.png

Адвака́т (па-лацінску: advocatus — ад advoco — запрашаю) — асоба, прафесіяй якой з'яўляецца ажыццяўленне юрыдычнай дапамогі фізічным асобам (грамадзянам, асобам без грамадзянства) і юрыдычным асобам (арганізацыям), у тым ліку абарона іх інтарэсаў і правоў у судзе. Адвакатура як прафесія вядомая са старажытных часоў.

Старажытны Рым[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню адвакаты з'явіліся ў Старажытным Рыме. Як адзначаў расійскі юрыст і гісторык права польскага паходжання Яўген Васькоўскі, «… першымі юрыстамі ў Рыме былі патраны. Яны ядналі дзве прафесіі: юрыскансультантаў і адвакатаў». Адвакатура рэспубліканскага перыяда Старажытнага Рыма была вольнай прафесіяй і ніякай карпаратыўнай структуры не мела. Карпарацыя прафесійных абаронцаў у судзе сфармавалася ў Рыме ў часы Імперыі, г.зн. да нашай эры. Дакументальна зафіксаваная калегія юрыстаў-абаронцаў фармавалася на аснове добра вядомых у пазнейшыя часы прынцыпаў: патрабавалася быць занесеным у мартыкулы (афіцыйны спіс асоб з пэўным узроўнем прыбытку) і паспяхова здаць экзамены па праву. Будова адвакатуры, якая склалася ў эпоху Імперыі, была класічнай. Яна стала асновай для ўсіх наступных пераўтварэнняў адвакатуры, усутыч да найноўшага часу.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]