Джузэпэ Баніта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джузэпэ Баніта
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 11 студзеня 1707(1707-01-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 1789(1789-05-09) (82 гады)
Месца смерці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джузэпэ Баніта (іт. Giuseppe Bonito; 1 лістапада 1707, Кастэламарэ-дзі-Стабія — 19 мая 1789, Неапаль) — італьянскі мастак неапалітанскай школы, які пісаў у пераходны перыяд ад позняга барока да класіцызму.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дж. Баніта быў вучнем неапалітанскага мастака Франчэска Салімена, яго раннія працы пераймаюць манеру малюнка Салімены. Пазней Баніта знаходзіць свой уласны творчы стыль, для якога ўласцівы асаблівае асвятленне на палатне фігур і пабудоў. Асноўнымі тэмамі карцін мастака былі партрэт і жанравыя сцэнкі. Ён пакінуў таксама шматлікія творы рэлігійнага жывапісу, напісаныя па заказах розных неапалітанскіх цэркваў і сабораў.

У 1751 годзе Дж. Баніта становіцца прыдворным мастаком неапалітанскага каралеўскага двара, у 1752 годзе яго прымаеюць у члены акадэміі святога Лукі ў Рыме. У 1755 годзе Баніта ўзначальвае адкрытую ў Неапалі Акадэмію ды Бела Арці і становіцца дырэктарам каралеўскай фабрыкі габеленаў.

Мастак шмат увагі надаваў таксама фрэскаваму жывапісу. Выконваючы буйныя заказы ў гэтай галіне, Баніта супрацоўнічае з іншым буйным майстрам XVIII стагоддзя — Франчэска дэ Мура. Жанравыя палотны Дж. Баніта, якія паказваюць вулічныя сцэнкі з бездагляднымі дзецьмі і фігурамі з камедыя дэль артэ грубаватыя, аднак вельмі маляўнічыя і жывыя.