Неапаль
Горад
Неапаль
Napoli
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Неа́паль (ад грэч.: Νέα Πόλις — новы горад; італ.: Napoli) — трэці па велічыні горад Італіі пасля Рыма і Мілана і самы буйны горад паўднёвай Італіі.
Неапаль з'яўляецца сталіцай рэгіёна Кампанія. Насельніцтва самога Неапаля складае прыкладна адзін мільён чалавек, а разам з прыгарадамі вакол Неапаля жывуць тры мільёны чалавек. Горад размешчаны на беразе Неапалітанскага заліва ў непасрэднай блізкасці ад знакамітага вулкана Везувій. Неапаль мае міжнародны аэрапорт і буйны марскі порт. Ваенна-марская база.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны каля 600 да н.э. як грэчаская калонія выхадцамі з г. Кумы. У 326 да н.э. заваяваны рымлянамі. У канцы V ст. н.э. ў складзе остгоцкай дзяржавы. 3 сярэдзіны VI ст. тут замацаваліся візантыйцы. У 1139 г. горад быў заваяваны нарманамі і далучаны да Сіцылійскага каралеўства, пасля 1266 г. яго сталіца. У 1268 г. быў захоплены французскім герцагам Карлам Анжуйскім. У 1282—1442, 1501—04 сталіца Неапалітанскага каралеўства. 3 1504 г. — у складае Каралеўства Абедзвюх Сіцылій. У 1799 г. тут абвешчана Партэнапейская рэспубліка. У 1806—15 Неапаль — сталіца залежнага ад Францыі Неапалітанскага каралеўства, з 1815 — Каралеўства Абедзвюх Сіцылій.
Неапаль — адзін з цэнтраў рэвалюцыі 1848—49 у Італіі. У 1860 г. горад быў вызвалены войскамі Дж. Гарыбальдзі і ўвайшоў у склад аб'яднанага Італьянскага каралеўства. У час фашысцкай дыктатуры Б. Мусаліні — буйная ваенна-марская база. Пасля выхаду Італіі з ІІ Сусветнай вайны акупаваны ў 1943 г. нямецкімі войскамі; вызвалены ў выніку паўстання (т.зв. Чатыры дні Неапаля).
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт у Неапалітанскім заліве Тырэнскага мора. Міжнародны аэрапорт.
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Нафтаперапрацоўка і нафтахімія, металургія, машынабудаванне, лёгкая, харчовая прамысловасць (вялікія макаронныя фабрыкі).
Навука, адукацыя, культура
[правіць | правіць зыходнік]Неапалітанскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха II дзейнічае з 1224 года. Кансерваторыя. Абсерваторыі. Батанічны сад. Марскі акварыум. Нацыянальны музей, буйнейшы ў Еўропе археалагічны музей, мастацкія галерэі. Оперны тэатр «Сан-Карла». Цэнтр міжнарднага турызму.
Планіроўка і архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны амфітэатрам на прыбярэжных пагорках. У цэнтральнай частцы захавалася антычная рэгулярная планіроўка.
Сярод помнікаў: раннехрысціянскія катакомбы з фрэскамі (II—V ст.), баптыстэрый Сан-Джавані з мазаікамі (V ст.), замкі Кастэль дэль Ова (з XII ст.) і Кастэль Нуова (1279—84, перабудаваны ў 1443—53, Г. Сагрэра; трыумфальная арка Альфонса Арагонскага са статуямі і рэльефамі, 1452—67, арх. і скульпт. Г. Сагрэра, скульпт. Ф. Лаўрана, П. да Мілана, рэнесанс), гатычныя касцёлы, часткова перабудаваныя ў стылі барока, — Сан-Ларэнца, Сан-Даменіка (абодва XIII ст.), Санта-Марыя дэль Карміне (1283—1300), сабор (1294—1323); палацы і касцёлы ў стылях рэнесансу і барока; у стылі класіцызму — кляштар Чэртоза ды Сан-Марціна (1325, Ф. ды Віта, Т. ды Камаіна; 1580—1623, Дж. Дозіо, са зборам неалалітанскага і еўрапейскага жывапісу XVII—XVIII ст.), тэатр «Сан-Карла» (1737—1816), касцёл Сан-Франчэска ды Паала (1817—46, П. Б'янкі). 3 пабудоў XX ст. вылучаюцца будынак вакзала (1954—60, арх. Дж. Вакара, М. Кампанела, інж. П. Л. Нерві і інш.) і інш.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Наваколлі
[правіць | правіць зыходнік]Каля Неапаля руіны старажытнарымскіх гарадоў Пампеі і Геркуланум, Палацца Рэале ў Казерце (з 1752, Л. Ванвітэлі).
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Naples[d], ЗША
Nosy Be[d], Мадагаскар
Афіны, Грэцыя
Баку, Азербайджан[2][3]
Беневента, Італія
Буэнас-Айрэс, Аргенціна
Валенсія, Венесуэла
Вэньчжоу[d], Кітай (красавік 2009)[4][5]
Гафса (горад), Туніс
Гротамарэ, Італія
Джыда, Саудаўская Аравія
Кагосіма, Японія (3 мая 1960)
Кордава, Аргенціна
Крагуевац, Сербія
Кэлэрашы, Румынія
МТК Будапешт, Венгрыя
Марсель, Францыя
Мыславіцы, Польшча
Мілан, Італія
Наблус, Дзяржава Палесціна
Пальма-дэ-Мальёрка, Іспанія
Прага, Чэхія
Рамала, Дзяржава Палесціна (кастрычнік 2010)[6]
Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія (29 верасня 2022)[7]
Сан-Францыска, ЗША
Сант’яга-дэ-Куба, Куба
Сараева, БіГ
Сігету Мармацыей[d], Румынія
Таронта, Канада
Формія[d], Італія
Чжэнчжоу, Кітай
акруга Ганалулу[d], ЗША
Выдатныя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Уолтэр Холбрук Гаскел, англійскі фізіёлаг. Нарадзіўся ў Неапалі.
- Энрыка Каруза — оперны спявак
- Даменіка Скарлаці
- Даменіка Чымароза
- Джорджа Напалітана
- Аўгуста Дэ Лука — фатограф
- Джамбатыста Віка
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Dati Istat — Popolazione residente all’1/9/2009
- ↑ http://baku-ih.gov.az/page/26.html
- ↑ http://azerbaijans.com/content_1719_az.html
- ↑ http://www.ezhejiang.gov.cn/wenzhou/2021-08/25/c_655449.htm
- ↑ http://www.ezhejiang.gov.cn/wenzhou/sistercities_2.html
- ↑ https://www.ramallah.ps/userfiles/file/publications/IR.pdf
- ↑ http://mail.camara.rj.gov.br/APL/Legislativos/scpro2124.nsf/a6cd246684502db90325863200569384/0325864700576d2683257ea0006664c3?OpenDocument
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Неапаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).