Джэніс Дзікінсан
Джэніс Дзікінсан | |
---|---|
Род дзейнасці | фатографка, talent agent, пісьменніца, актрыса, мадэль, модны фатограф, тэлеактрыса, кінаактрыса |
Дата нараджэння | 15 лютага 1955[1] (69 гадоў) ці 16 лютага 1955[2] (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэніс Дорын Дзікінсан (англ.: Janice Doreen Dickinson; нар. 15 лютага 1955 —) — вядомая амерыканская мадэль, актрыса і фатограф. Пазіцыянуе сябе як першую ў свеце супермадэль[3].
З 2003 года ўдзельнічае ў розных тэлепраектах: America's Next Top Model, The Surreal Life, Abbey & Janice: Beauty & The Best і іншых. У перыяд з 2006 па 2008 гг. вяла ўласнае рэаліці-шоу The Janice Dickinson Modeling Agency.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Брукліне, адным з раёнаў Нью-Ёрка, у сям'і Рэя і Джэні Дзікінсана. Дзяцінства і юнацкасць правяла ў Галівудзе, штат Фларыда. Мае беларуска-польскія карані. Яе маці па паходжанні полька, а бацька — беларус[4].
Сям'я Джэніс не была паспяховай. Бацькі зараблялі мала. Маці працавала медсястрой, бацька — у службе ВМС. Пры гэтым у іх хаце пастаянна чуліся крыкі і лаянка; бацька займаўся рукапрыкладствам. У сваёй кнізе «Ніхто не абароніць» («No Lifeguard on Duty: The Accidental Life of the World's First Supermodel») яна піша, што бацька з 5 гадоў гвалтаваў яе сястру, а пазней, калі Джэніс споўнілася 9, ўжываў сексуальны гвалт і па адносінах да яе. Акрамя Джэніс ў сям'і Дзікінсан было яшчэ дзве дачкі.
У Джэніс былі цяжкія адносіны з бацькамі. Паводле яе слоў, яе бацька быў «монстар», які псіхалагічна здзекаваўся над ёй. Пакуль Джэніс расла, яна не раз выслухоўвала ад бацькі: «Ты ніколі не будзеш з сябе што-небудзь уяўляць!». Магчыма, менавіта гэта дало Джэніс імкненне і энергію даказаць адваротнае.
У 1973 годзе Джэніс скончыла сярэднюю школу. Вырашыўшы стаць фотамадэллю, у пачатку 1970-х гг. вярнулася ў Нью-Ёрк.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 19 ліпеня 2016.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2019.
- ↑ Encore Presentation: Behind the Cover Girl: Getting Real with Janice Dickinson (англ.). cnn.com. Праверана 5 сакавіка 2010.
- ↑ TV.com: Janice Dickinson Trivia and Quotes(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2008. Праверана 30 кастрычніка 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Janice Dickinson на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Janice Dickinson: FashionModelDirectory.com (англ.).