Фатаграфія
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/df/Photojournalists_bw.jpg/200px-Photojournalists_bw.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/21/Canon_A720_IS.jpg/200px-Canon_A720_IS.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0e/View_from_the_Window_at_Le_Gras%2C_Joseph_Nic%C3%A9phore_Ni%C3%A9pce%2C_uncompressed_UMN_source.png/250px-View_from_the_Window_at_Le_Gras%2C_Joseph_Nic%C3%A9phore_Ni%C3%A9pce%2C_uncompressed_UMN_source.png)
Фатагра́фія, фотазды́мак (фр.: photographie ад грэч. φως / φοτος — свет і грэч. γραφω — пішу; светапіс — тэхніка малявання светам), атрыманне і захаванне статычнай выявы на светаадчувальным матэрыяле (фотаплёнцы ці фатаграфічнай матрыцы) пры дапамозе фотакамеры.
Таксама фатаграфіяй называюць канчатковую выяву, атрыманую ў выніку фатаграфічнага працэсу — як кадр праяўленай плёнкі, так і выяву ў электронным ці друкаваным выглядзе.
Віды фотаздымкаў
[правіць | правіць зыходнік]- партрэты — людзі ў групе, адзін чалавек ці частка цела і рэдка жывёлы.
- пейзаж — сфатаграфаваны ў прыродзе.
- нацюрморт — фатаграфіі нежывых прадметаў і асобных раслін, як правіла, па-за межамі іх асяроддзя.
- рэпартаж — падзея, якая мае асаблівае грамадска-палітычнае значэнне альбо індывідуальную цікавасць.
- сям’я — асаблівыя выпадкі рэпартажнай і партрэтнай фатаграфіі.