Дзмітрый Канстанцінавіч Прусак
Дзмітрый Канстанцінавіч Прусак | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 (28) ліпеня 1859 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1917 |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзмітрый Канстанцінавіч Прусак (1859[1] — пасля 1917) — грамадзянскі інжынер[1], архітэктар. Брат архітэктара Канстанціна і ваеннага інжынера Мікалая Прусакоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1859 годзе. У 1868-72 гадах вучыўся ў Варонежскім Міхайлаўскім кадэцкім корпусе[2]. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Пецярбургскай ваеннай гімназіі. У 1881 годзе скончыў курс у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы[1]. Выпушчаны са званнем грамадзянскага інжынера і чынам X класа. У сакавіку 1882 года паступіў на службу ў Тэхнічна-будаўнічы камітэт Міністэрства ўнутраных спраў[1].
Спачатку працаваў тэхнікам па чарцёжнай частцы, потым, з 1884 года прызначаны памочнікам вытворцы спраў таго ж Камітэту і ў 1890 годзе пераведзены на службу ў Кантроль Міністэрства Імператарскага Двара — рэвізорам-тэхнікам[1].
За час службы ў Камітэце быў у дзвюх камандзіроўках: у 1885 годзе — у г. Старой Ладазе для вышукання спосабаў да захавання старажытнай крэпасці «Рурыкава гарадзішча» і ў 1889 годзе — у Віцебскай губерні па справе аб ўладкаванні ў ёй сельскіх лячэбных устаноў[1].
З 1887 года складаўся членам Пецярбургскага таварыства архітэктараў[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вынікам камандзіроўкі ў Віцебскую губерню стаў падрабязна распрацаваны ім тып сельскай лячэбніцы і праект вялікага дома для душэўна-хворых[1].
Д. Прусак прымаў удзел у многіх пабудовах, галоўным чынам у Пецярбургу[1][4]. У тым ліку, саўмесна з грамадзянскім інжынерам В. А. Касяковым , кіраваў пабудовай мураванага храма на 2000 чалавек у Галернай гавані[1]. Яму ж належыць праект, а часткова і пабудова дома Панаева на Адміралцейскай набярэжнай у Пецярбургу[1].
Асобныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Мілавальнай Божай Маці ў Галернай гавані Санкт-Пецярбурга[1]
- Даходны дом і тэатр В. А. Панаева на Адміралцейскай набярэжнай у Пецярбургу (1886—1887). Аднак, і план, і фасад гэтага дома былі значна зменены пасля таго, як Д. Прусак адмовіўся ад удзелу ў гэтай пабудове[1]. У 1895 годзе тут адбылося дэбютнае выступленне Ф. І. Шаляпіна ў Санкт-Пецярбургу. Дом быў знішчаны пажарам у 1917 годзе, разабраны, і на гэтым месцы ў 1958 годзе пабудаваны будынак сярэдняй школы № 225.
- Комплекс будынкаў для абшчыны Святой Яўгеніі ў Санкт-Пецярбургу, у тым ліку дамовая царква, навучальныя класы для курсаў, новы будынак Сховішча імя Аляксандра III, амбулаторыя з аптэкай і бальніца з трох павільёнаў. Пазней для той самай абшчыны па праекце Д. Прусака была пабудавана таксама загарадная дача-санаторый для дзяцей, якія лячыліся ў бальніцы абшчыны[5].
- У 1897 годзе па праекце Д. Прусака[6] і У. А. Ліпскага, у маёнтку І. М. Аленчыкава ў Астраўках была пабудавана мураваная царква ў імя Раства Іаана Прадцечы, а ў 1902 годзе да яе прыбудавалі званіцу. У гады вайны царква была зруйнавана. Паводле іншых звестак, аўтарам быў У. Прусак[7].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 278-79 (руск.)
- ↑ ПРУССАК Дмитрий Константинович(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ ПРУССАК Дмитрий Константинович Архівавана 18 кастрычніка 2018. (руск.)
- ↑ Будынкі Д. Прусака ў Пецярбургу
- ↑ ОБЩИНА СВЯТОЙ ЕВГЕНИИ Архівавана 17 снежня 2018. (руск.)
- ↑ Пруссак Дмитрий Константинович (руск.)
- ↑ Пруссак Владимир Федорович (руск.)
Дзмітрый Канстанцінавіч Прусак на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1859 годзе
- Нарадзіліся ў Варонежы
- Выпускнікі Варонежскага кадэцкага корпуса
- Выпускнікі Першага кадэцкага корпуса
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Расіі
- Архітэктары Санкт-Пецярбурга
- Архітэктары Расійскай імперыі
- Архітэктары XIX стагоддзя
- Члены Пецярбургскага таварыства архітэктараў