Дзяржаўная прэмія СССР
Дзяржаўная прэмія СССР | |
---|---|
Краіна | СССР |
Тып | ганаровае званне |
Падставы ўзнагароджання | выбітныя дасягненні ў галіны навукі і тэхнікі; літаратуры, мастацтвы і архітэктуры; у працы |
Дата заснавання | 1966 |
Першае | 1967 |
Апошняе | 1991 |
Чарговасць узнагарод | |
Старэйшая | Ленінская прэмія |
Малодшая | прэмія Ленінскага камсамола[d] |
Адпавядае | Сталінская прэмія, Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзяржаўная прэмія СССР (1967-1991) — штогадовая дзяржаўная прэмія, заснаваная ЦК КПСС і Саветам Міністраў СССР ў 1966 годзе. Прэмія ўручалася з 1967 па 1991 гады ў гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі за выдатныя творчыя дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі, літаратуры і мастацтва. З'яўлялася пераемніцай Сталінскай прэміі, якая прысуджалася ў 1941-1954. Лаўрэаты Сталінскай прэміі маглі абмяняць свае медалі і дакументы на адпаведныя атрыбуты Дзяржпрэміі. У друкаванай ў СССР у 1960-1980-я гады даведачнай літаратуры «Дзяржаўнай» па палітычных меркаваннях называлася і сама Сталінская прэмія; менавіта яна стаіць за ўказаннямі накшталт «Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, 1949 год".
Дзяржаўная прэмія СССР — другая па значнасці і па памеры грашовай узнагароды прэмія ў СССР пасля Ленінскай прэміі, уручалася ў СССР у перыяд з 1925 па 1935 і з 1957 па 1991 гады. Пры заснаванні Дзяржаўнай прэміі яе памер складаў 5000 рублёў (палову памеру Ленінскай прэміі).