Ленінская прэмія
| Ленінская прэмія | |
|---|---|
| Ленинская премия | |
|
|
|
| Арыгінальная назва | Ленинская премия |
| Краіна |
|
| Тып | ганаровае званне |
| Дата заснавання | 23 чэрвеня 1925[1] |
| Статус | не прысвойваецца |
| Чарговасць узнагарод | |
| Малодшая | Дзяржаўная прэмія СССР |
Ленінскія прэміі — у СССР адна з вышэйшых формаў заахвочвання грамадзян за найбольш буйныя дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, літаратуры, мастацтва і архітэктуры.
Гісторыя прэміі
[правіць | правіць зыходнік]Прэміі імя У. І. Леніна былі заснаваны 23 чэрвеня 1925 года па пастанове ЦК УКП(б) і СНК. Першапачаткова прысуджаліся толькі за навуковыя працы.
З 1935 па 1957 гады не прысуджаліся. У 1941—1952 гадах уручаліся Сталінскія прэміі трох ступеняў.
15 жніўня 1956 года ЦК КПСС і Савет Міністраў СССР прынялі пастанову аднавіць прэміі імя У. І. Леніна і прысуджаць іх штогод да дня нараджэння У. І. Леніна — 22 красавіка. У 1957 годзе было адноўлена прысуджэнне Ленінскіх прэмій за выдатныя навуковыя працы, архітэктурныя і тэхнічныя збудаванні, вынаходкі, укаранёныя ў народную гаспадарку, тэхналагічныя працэсы і інш; былі таксама заснаваны Ленінскія прэміі за выдатныя творы літаратуры і мастацтва. У сакавіку 1960 года былі заснаваны Ленінскія прэміі ў галіне журналістыкі і публіцыстыкі.
Пачынаючы з 1957 года Ленінскія прэміі прысуджаліся штогод да дня нараджэння У. І. Леніна, а з 1967 — 1 раз у 2 гады, па цотных гадах.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
- Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»
- Прэмія Ленінскага камсамола
- Ганаровыя званні СССР
- {{Ленінская прэмія}}
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Совет народных комиссаров СССР об учреждении премий имени В. И. Ленина за научные работы // Известия — 1917. — вып. 169. — С. 4. — ISSN 0233-4356; 1563-6313