Дойчэ банк Парк
Дойчэ банк Парк | |
---|---|
Месцазнаходжанне | Франкфурт-на-Майне, Германія |
Пабудаваны | 1925 |
Адкрыты | 21 мая 1925 |
Архітэктар | Gerkan, Marg and Partners[d] |
Уладальнік | Франкфурт-на-Майне |
Забудоўшчык | Max Bögl[d][1] |
Хатняя каманда | Айнтрахт Франкфурт |
Умяшчальнасць |
51 500 (футбол) 48 500 (месцаў для сядзення) 65 000 (канцэрты) |
Памеры поля | 105х68 м |
Сайт | deutschebankpark.de (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дойчэ банк Парк (ням.: Deutsche Bank Park); да 1 мая 2005 года Вальдштадыён (ням.: Waldstadion, лясны стадыён; да 1 ліпеня 2020 года Камерцбанк-Арэна (ням.: Commerzbank-Arena, лясны стадыён) — стадыён у горадзе Франкфурт-на-Майне, Германія. Хатняя арэна футбольнага клуба Айнтрахт, у 1991—2007 гадах на ім таксама праводзіла хатнія матчы каманда па амерыканскім футболе Франкфурт Гэлаксі.
Стадыён размешчаны на поўдзень ад ракі Майн у лясным масіве Frankfurter Stadtwald у гарадскім раёне Заксенгаўзен (Sachsenhausen). Адкрыты ў 1925 годзе і з тых часоў некалькі разоў мадэрнізаваны стадыён быў з 2002 па 2005 год перабудаваны ў чыста футбольны стадыён з нагоды чэмпіянату свету па футболе ў 2006. Умяшчая 51 500 гледачоў, ён уваходзіць у дзесятку буйнейшых футбольных стадыёнаў Германіі.
Характэрнай асаблівасцю стадыёна з'яўляецца дах намётавага тыпу плошчай у 37 500 кв.м., які нагадвае кола са спіцамі. Дах вагой у 3 000 тон падтрымліваецца 44 калонамі.
Спартыўны комплекс знаходзіцца ва ўласнасці горада Франкфурта і ўключае не толькі футбольную арэну, але і іншыя спартыўныя збудаванні. Да іх адносяцца футбольныя пляцоўкі, басейн, тэнісны корт, пляцоўка для пляжнага валейбола і залы зімовых відаў спорту. Раней існавалі таксама веладром, каток і міні-поле для гольфа. Ад арэны праз галоўны вакзал Франкфурта ідзе электрычка (S-Bahn), побач са стадыёнам знаходзіцца таксама трамвайны прыпынак.
Значныя спартыўныя падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіянат свету па футболе 1974
- Чэмпіянат свету па футболе 2006
- Чэмпіянат Еўропы па футболе 1988
- Кубак Канфедэрацый 2005
- Фінал Кубка УЕФА 1980
- Жаночы чэмпіянат свету па футболе 2011
- Фінал Кубка УЕФА сярод жанчын 2002, 2008
- Фінал Кубка Нямецкага футбольнага саюза 1966, 1969, 1976, 1982, 1984
- Суперкубак Нямецкага футбольнага саюза 1987, 1988
- Чэмпіянат Еўропы па амерыканскім футболе 2010
11 верасня 2010 г. на стадыёне прайшоў баксёрскі паядынак, у якім Уладзімір Клічко абараніў свае тытулы IBF, WBO і IBO ў цяжкай вазе, накаўтаваўшы ў дзесятым раўндзе былога чэмпіёна WBC нігерыйца Сэмюэла Пітэра.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 3 сакавіка 2009.