Перайсці да зместу

Дом Лявонцьевых

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом Лявонцьевых
59°56′25″ пн. ш. 30°17′30″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1722
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810124000№ 7810124000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Лявонцьева (Шуберта) — трохпавярховы каменны будынак у сем вокнаў па фасадзе, пабудаваны ў 1722—1741 гг. Цэнтральны рызаліт увенчаны трохвугольным франтонам, вось фасада падкрэслена трохчасткавым акном.

У 1807—1809 гг. быў перароблены фасад і збудаваная парадная лесвіца. Парадныя памяшканні знаходзіліся на трэцім паверсе. Балконныя дзверы ўпрыгожаны двума дарыйскімі канеліраванымі калонамі.

Родныя сёстры Мікалая Міхайлавіча Лявонцьева, пасля смерці апошняга, прадалі будынак (у 1775 годзе) «майстру выпякання французскіх хлябоў» Іагану Хрыстафоравічу Шафу. Затым дом некалькі разоў мяняў уладальнікаў, пакуль яго ў маёршы Басавай у снежні 1829 года не набыў на імя сваёй жонкі начальнік Ваенна-тапаграфічнага дэпо генерал-маёр Фёдар Фёдаравіч Шуберт.

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1