Дэніел Крэйг
Дэніел Крэйг | |
---|---|
англ.: Daniel Craig | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Daniel Wroughton Craig |
Род дзейнасці | тэлеакцёр, кінаакцёр, акцёр, акцёр агучвання, мадэль, тэатральны акцёр |
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1968[1][2][…] (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | англіканства[6] |
Бацька | Timothy Wroughton Craig[d][4] |
Маці | Carol Olivia Williams[d][4] |
Жонка | Рэйчэл Вайс |
Дзеці | Grace Craig[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэніел Роўтан Крэйг (англ.: Daniel Wroughton Craig; нар. 2 сакавіка 1968, Чэстэр, Чэшыр) — брытанскі акцёр і прадзюсар, найбольш вядомы дзякуючы ролі Джэймса Бонда.
У 16 гадоў Крэйг пераехаў у Лондан, дзе паступіў у Нацыянальны маладзёжны тэатр. Акцёрскую кар’еру пачаў у 1992 годзе з невялікіх фільмаў і серыялаў для брытанскага тэлебачання, і шэраг роляў прынёс акцёру некаторую вядомасць. У міжнародным маштабе публіка пазнаёмілася з будучым выканаўцам ролі Джэймса Бонда ў фільме «Лара Крофт: раскрадальніца магільняў» (2001), дзе Крэйг гуляў ролю суперніка Анджэліны Джалі — Алекса Уэста. Пазней Крэйг зняўся ў цэлым шэрагу даволі прыкметных фільмаў, сярод якіх гангстарская драма ўладальніка прэміі «Оскар» Сэма Мендэса «Пракляты шлях», фільм-біяграфія паэткі Сільвіі Плат «Сільвія» з Гвінет Пэлтрау, а таксама нашумелы палітычны трылер Стывена Спілберга дзе акцёр згуляў агента Масада.
Ролю, якая прынесла Крэйгу шырокую вядомасць, стала роля агента 007 Джэймса Бонда ў фільме «Казіно „Раяль“».
Зноскі
- ↑ Daniel Craig // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Daniel Craig // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #132990911 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ https://www.yahoo.com/entertainment/daniel-craig-says-american-years-160813160.html%7Ctitle
- ↑ https://www.beliefnet.com/celebrity-faith-database/c/daniel-craig.aspx