Перайсці да зместу

Дэніш Дуарты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дэніш Дуарты
Поўнае імя Дэніш Паўлу Дуарты
Нарадзіўся 4 мая 1994(1994-05-04)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства  Партугалія
Рост 190 см
Вага 84 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Партугалія Віторыя (Гімарайнш)
Маладзёжныя клубы
2003—2009 Партугалія Ларыньяненсі
2009—2013 Партугалія Тарыенсі
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2014 Партугалія Тарыенсі 49 (7)
2015—2018 Партугалія Віторыя (Гімарайнш) 3 (0)
2015—2018   Партугалія Віторыя Гімарайнш B 132 (29)
2018—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 32 (3)
2020—2021 Партугалія Пінафіел 17 (0)
2021 Партугалія Тарыенсі 7 (0)
2022 Расія Том (Томск) 11 (2)
2023— Партугалія Віторыя Гімарайнш B
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 студзеня 2023.

Дэніш Дуарты (нар. 4 мая 1994, Ларыньян, Партугалія) — партугальскі футбаліст, абаронца клуба «Віторыя B» з Гімарайнша.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у клубе «Ларыньяненсі» з роднага горада, пазней гуляў у трэцім партугальскім дывізіёне за клуб «Тарыенсі». У студзені 2015 года перайшоў у «Віторыю» з Гімарайнша, стаў выступаць за другую каманду «Віторыя Гімарайнш B», пазней стаў яе капітанам. У сезоне 2017/18 згуляў за асноўную каманду «Віторыі» ў трох матчах Прымейра-лігі.

У чэрвені 2018 года перайшоў у беларускі клуб «Дынама» з Брэста[3]. У складзе брэсцкай каманды замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2019 заставаўся асноўным абаронцам і дапамог «Дынама» стаць чэмпіёнам Беларусі. Да сезона 2020 амаль не рыхтаваўся з-за траўмы, на полі ў пачатку 2020 года не з’яўляўся, толькі двойчы трапіў на лаўку запасных. У маі 2020 года пакінуў брэсцкі клуб[4].

У верасні 2020 года вярнуўся ў Партугалію, папоўніўшы склад клуба «Пінафіел». У верасні 2021 года перайшоў у «Тарыенсі». У пачатку 2022 года прыбыў на прагляд у расійскі клуб «Том» і ў лютым падпісаў кантракт. Пакінуў каманду летам 2022 года.

У студзені 2023 года зноў далучыўся да «Віторыі Гімарайнш B».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі