Суперкубак Беларусі па футболе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Суперкубак Беларусі па футболе


 
Заснаваны: 2010
Краіна: Сцяг Беларусі Беларусь
Кол-ць каманд: 2
Дзеючы чэмпіён: БАТЭ (Барысаў) (7 разоў)
Найбольш тытулаваны: БАТЭ (Барысаў) (7 разоў)
Бягучы сезон
2017

Суперкубак Беларусі па футболе — футбольнае спаборніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, якое праводзіцца перад пачаткам футбольнага сезону і складаецца з аднаго матчу паміж пераможцам чэмпіянату Беларусі і ўладальнікам Кубка Беларусі папярэдняга сезону. У выпадку калі кубак і чэмпіянат выйграла адна каманда, то ў Суперкубку гуляюць чэмпіён краіны і фіналіст кубка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кубак сезону[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 годзе быў праведзены матч на Кубак сезону паміж чэмпіёнам краіны — мінскім «Дынама» і фіналістам Кубка (пераможцам Кубка таксама сталі мінскія дынамаўцы) — «Фандакам» з Бабруйска (у чэмпіянаце каманда заняла 5-е месца). Сустрэча адбылася на мінскім стадыёне «Дынама» і скончылася перамогай «Дынама» з лікам 5:3. Афіцыйнага статусу гэты трафей не атрымаў і ў далейшым яго розыгрыш не адбываўся[1].

Суперкубак[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя Суперкубка Рэспублікі Беларусь пачалася ў 2010 годзе. Першым пераможцам суперкубка стаў клуб БАТЭ (Барысаў), які перамог уладальніка Кубка Беларусі 2008/09 «Нафтан» з Наваполацка[2].

29 студзеня 2015 года на пасяджэнні БФФ, было прынята рашэнне ўпершыню правесці Суперкубак па-за межамі Мінска і Футбольнага манежа. Матч за Суперкубак 14 сакавіка 2015 года прыняў стадыён «Хваля» ў Пінску[3].

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дата і месца правядзення Пераможца Лік Фіналіст
2010 8 сакавіка 2010
Мінск, Футбольны манеж,
1 500 гледачоў
БАТЭ (Барысаў) 0:0
(па пен. 3:2)
Нафтан (Наваполацк)
2011 27 лютага 2011
Мінск, Футбольны манеж,
1 600 гледачоў
БАТЭ (Барысаў) 3:0 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
2012 6 сакавіка 2012
Мінск, Футбольны манеж,
1 700 гледачоў
Гомель 2:0 БАТЭ (Барысаў)
2013 17 сакавіка 2013
Мінск, Футбольны манеж,
1 750 гледачоў
БАТЭ (Барысаў) 1:0 Нафтан (Наваполацк)
2014 15 сакавіка 2014
Мінск, Футбольны манеж,
1 650 гледачоў
БАТЭ (Барысаў) 1:0 Мінск
2015 14 сакавіка 2015
Пінск, Стадыён «Хваля»,
3 100 гледачоў
БАТЭ (Барысаў) 0:0
(па пен. 3:0)
Шахцёр (Салігорск)
2016 13 сакавіка 2016
Мінск, Стадыён ФК «Мінск»,
3 000 гледачоў
БАТЭ (Барысаў) 2:1 Шахцёр (Салігорск)
2017 11 сакавіка 2017
Мінск, Стадыён ФК «Мінск»,
2 550 гледачоў
БАТЭ (Барысаў) 3:1 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)

Статыстыка па клубах[правіць | правіць зыходнік]

Без уліку матчу за Кубак сезону (1994 год).

М Клуб Перамогі Паражэнні Сезоны перамог Сезоны паражэнняў
1 БАТЭ (Барысаў) 7 1 2010, 2011, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017 2012
2 Гомель 1 0 2012
3 Нафтан (Наваполацк) 0 2 2010, 2013
3 Шахцёр (Салігорск) 0 2 2015, 2016
5 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 0 2 2011, 2017
5 Мінск 0 1 2014

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]