Дэцэмвіры
Выгляд
Дэцэмвіры (лац.: Decem viri[1]), таксама сустракаецца тэрмін дэцэмвірат, у Старажытным Рыме — калегія з дзесяці чалавек, створаная для выканання духоўных або свецкіх абавязкаў у дзяржаве.
- Найстаражытная вядомая з такіх калегій — дэцэмвіры для судовых разглядаў па грамадзянскіх справах (decemviri litibus judicandis), якія існавалі, паводле паданняў, яшчэ пры царах,
- Дэцэмвіры для ахвярапрынашэнняў і для глядзення ў Сівіліныя кнігі (decemviri sacris faciundis et libris Sybillinis inspiciundis, або коратка decemviri sacrorum) — вышэйшая калегія, спачатку складалася з двух чалавек (duumviri) і толькі пасля, калі плебеі былі дапушчаны было павялічана да дзесяці, а ў канцы перыяду рэспублікі — да пятнаццаці (quindecimviri),
- Існавала таксама калегія дэцэмвіраў для падзелу зямлі ў рымскіх калоніях (decemviri agris dividundis).
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.489