Перайсці да зместу

Жэнеўскі фантан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жэнеўскі фантан

Жэнеўскі фантан (фр. Jet d'eau de Genève, у шматлікіх крыніцах на іншых мовах, у тым ліку і на беларускай, - без перакладу: Jet d'Eau, Жэ д'О) — фантан у Жэневе (Швейцарыя), важная славутасць горада і адзін з самых вялікіх фантанаў ў свеце.

Вышыня фантана складае 140 м. Хуткасць патоку - 500 літраў у секунду. Спажыўная магутнасць помпы, якая працуе ад сеткі з напругай 2400 В, - 500 кВт. Хуткасць бруі складае 200 км/гадз.

Упершыню фантан быў устаноўлены ў 1886 годзе, крыху ніжэй па плыні ад сённяшняга месцазнаходжання. У 1891 годзе ў гонар 600-гадовай гадавіны Швейцарскай Канфедэрацыі фантан быў устаноўлены ў самім горадзе для ўсеагульнага агляду.

У той час яго максімальная вышыня складала 90 метраў. На сённяшнім месцы фантан усталяваны ў 1951 годзе на помпавай станцыі, якая знаходзіцца ў возеры пад ім, каб выкарыстоўваць ваду не з вадаправода, як гэта было раней, а з самога возера. З 2003 года фантан працуе штодня. Яго адключаюць толькі пры моцным ветры і ў мароз.