Жэнева
| Горад | |||||
| Жэнева | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Genève | |||||
|
|||||
| 46°12′ пн. ш. 6°09′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Кантон | Жэнева | ||||
| Кіраўнік | Патрыс Мюньі (фр.: Patrice Mugny) | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 58 г. да н.э. | ||||
| Плошча | 15,86 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 375 м | ||||
| Водныя аб’екты | Рона, Рака Арв і Жэнеўскае возера | ||||
| Часавы пояс | UTC+1 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 185 028 чалавек (2005) | ||||
| Афіцыйная мова | французская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 22 | ||||
| Паштовы індэкс | 1200 | ||||
| Аўтамабільны код | GE | ||||
|
|
|||||
|
ville-geneve.ch (фр.)(ням.)(англ.)(італ.) |
|||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Жэне́ва (фр.: Genève, ням.: Genf, лац.: Genava) — горад у Швейцарыі, цэнтра аднайменнага кантона.
Насельніцтва: 184,8 тыс. чалавек (2003), сярод іх 44 % іншаземцы. Насельніцтва ў асноўным франкамоўнае.
Першыя паселішчы на месцы сучаснага горада паўсталі больш 2000 гадоў назад. У 120 г. да н.э. рымскія войскі захапілі ўжо развіты горад у вусце ракі Рона (ён быў заснаваны кельтамі некалькі стагоддзяў назад). У IV стагоддзі насельніцтва прымае хрысціянства. У XI стагоддзі горад становіцца часткай Рымскай імперыі. Жэнева атрымала самакіраванне ў 1387 г. У XVI стагоддзі горад ператвараецца ў буйны еўрапейскі цэнтр Рэфармацыі, які прымаў вялікую колькасць рэлігійных бежанцаў, у тым ліку з суседняй Францыі.
У 1526 годзе Жэнева, Цюрых і Берн заключылі абарончы саюз (у 1584 годзе паміж гарадамі быў заключаны пастаянны саюз). У 1798 годзе Напалеонам горад далучаны да Францыі, для чаго быў створаны адмысловы дэпартамент Леман. З 1815 года Жэнева знаходзіцца ў складзе Швейцарыі.
Жэнева з'яўляецца сусветным фінансавым і дыпламатычным цэнтрам, тут размяшчаецца мноства міжнародных арганізацый. У 2009 годзе Жэнева заняла чацвёртае месца ў спісе самых дарагіх гарадоў свету.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Марыс Баро
- Габрыэль Крамер
- Сімон Люілье
- Рэнэ дэ Сасюр
- Фердынанд дэ Сасюр
- Мішэль Сімон — акцёр тэатра і кіно
- Жан Шарль Леанар Сімонд дэ Сісмандзі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Жэнеўскі музей мастацтва і гісторыі
- Жэнеўскі інстытут міжнародных адносін
- Жэнеўская канферэнцыя, 1954