Заходне-Фларыдскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заходне-Фларыдскі ўніверсітэт
англ.: University of West Florida
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of West Florida
Заснаваны 1963
Студэнты 13 061[1] і 13 265[2]
Размяшчэнне Пенсакола, Фларыда, ЗША
Узнагароды
Сайт uwf.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заходне-Фларыдскі ўніверсітэт (англ.: University of West Florida) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Пенсакола, штат Фларыда.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Першыя студэнты пачалі заняткі ва ўніверсітэце восенню 1967 года, а ў чэрвені 1968 года 58 выпускнікоў атрымалі дыпломы аб вышэйшай адукацыі на першай урачыстай цырымоніі іх ўручэння.

Галоўны кампус плошчай 6,5 км2 з пагоркамі і натуральнымі лясамі уздоўж ракі Эскамбія знаходзіцца за 16 км на поўнач ад цэнтра горада Пенсакола. Яго аб'екты былі распрацаваны так, каб дапоўніць прыродны ландшафт.

За сваю гісторыю ўніверсітэт надаў больш за 100 тысяч акадэмічных і навуковых ступеняў бакалаўра, магістра, спецыяліста і доктара.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж мастацтваў, сацыяльных і гуманітарных навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі і прафесійнага навучання
  • Каледж здароўя
  • Каледж навукі і інжынерыі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]