Зеландская Фландрыя
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/22/LocatieZeeuwsVlaanderen.png/220px-LocatieZeeuwsVlaanderen.png)
Зела́ндская Фла́ндрыя (з.-флам.: Zêeuws-Vloandern, зеландск.: Zeêuws-Vlaonderen, нідэрл.: Zeeuws-Vlaanderen) — паўднёвая частка сучаснай нідэрландскай правінцыі Зеландыя, аддзеленая Заходняй Шэльдай. Гістарычна гэты рэгіён уваходзіў у склад графства Фландрыя, у той час як астатняя частка Зеландыі ўваходзіла ў склад графства Зеландыя.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/54/Zeeuws_Vlaanderen_vlag.svg/150px-Zeeuws_Vlaanderen_vlag.svg.png)
Плошча сушы — 733,19 км², насельніцтва — 108 тыс. чал.
З 2003 года ў рэгіён уваходзяць тэрыторыі трох муніцыпалітэтаў: Слёйс, Тэрнёзен і Хюлст.
Адзінай чыгункай Зеландскай Фландрыі з'яўляецца лінія Гент — Тэрнёзен.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зеландская Фландрыя