Заходнефламандская група дыялектаў
| Заходнефламандскі дыялект (мова) | |
|---|---|
| |
| Саманазва | Vlaemsch |
| Краіны |
|
| Рэгіёны | Заходняя Фландрыя, Французская Фландрыя, Зеландская Фландрыя |
| Агульная колькасць носьбітаў | 1,06 млн. чал |
| Статус | уразлівая[d] |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўропы |
| Пісьменнасць | лацінка (нестандартызавана) |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | — |
| ISO 639-3 | vls |
| Atlas of the World’s Languages in Danger | 1476 |
| Ethnologue | vls |
| Linguasphere | 52-ACB-ag |
| IETF | vls |
| Glottolog | vlaa1240 |
Заходнефламандская група дыялектаў — група дыялектаў нідэрландскай мовы, распаўсюджаная ў Заходняй Фландрыі, Французскай Фландрыі і Зеландскай Фландрыі. Існуе некалькі заходнефламандскіх дыялектаў (пабярэжны дыялект, бругскі дыялект, дыялект Французскай Фландрыі і г.д.), але розніца паміж імі адносна невялікая, і яна не перашкаджае паразуменню носьбітаў. Найбольш блізкія зеландскаму дыялекту. Часам заходнефламандскі разглядаецца як самастойная мова (гл. Праблема «мова ці дыялект»). Мае свой код ISO 639, трохлітарны ідэнтыфікатар — vls.[1] Заходнефламандскі дыялект (мова) не мае афіцыйнага статусу. Стандартызаваная норма адсутнічае. Існуе Вікіпедыя на заходнефламандскіх дыялектах.
Агульная колькасць носьбітаў — каля 1,06 мільёна чалавек, з іх большасць жыве ў Бельгіі (першым чынам правінцыя Заходняя Фландрыя і некаторыя заходнія раёны Усходняй Фландрыі, больш мільёна носьбітаў), Францыі (Французская Фландрыя, каля 20 тысяч носьбітаў) і Нідэрландах (Зеландская Фландрыя, каля 90 тысяч носьбітаў).
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Заходнефламандская група дыялектаў на Вікісховішчы |

