Зонеберг
Выгляд
Зонеберг
| ||||||||||||||||||||
Зонеберг (ням.: Sonneberg) — горад у Германіі, размешчаны ў гістарычнай вобласці Франконія і ў федэральнай зямлі Цюрынгія; цэнтр аднайменнага раёна. Утварае разам з суседнім горадам Нойштат-бай-Кобург, горадам-партнёрам, геаграфічна і эканамічна цэласную адзінку. Насельніцтва горада — 22 356 чалавек (на 31 снежня 2010 года). Плошча — 45,44 км². Афіцыйны код — 16 0 72 018.
Да 1920-х гадоў горад Зонеберг быў цэнтрам сусветнай цацачнай прамысловасці, што адлюстравалася ў яго нефармальнай мянушцы «Сусветная сталіца цацак» (ням.: Weltspielwarenstadt) — сімвалам гэтай дзейнасці з’яўляецца Нямецкі музей цацкі, які функцыянуе ў горадзе. У 1925 годзе ў горадзе адкрылася Зонебергская абсерваторыя.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Зільке Краўсхаар-Пілах, нямецкая саначніца
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ а б Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal) — Federal Statistical Office. Праверана 10 сакавіка 2019.
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2022 — DESTATIS, 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.