Зямля Кайзера Вільгельма
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/94/Die_Gartenlaube_%281887%29_b_460_1.jpg/250px-Die_Gartenlaube_%281887%29_b_460_1.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b6/%C3%9Cbersicht_Der_Deutschen_Besitzungen_im_Stillen_Ozean.jpg/250px-%C3%9Cbersicht_Der_Deutschen_Besitzungen_im_Stillen_Ozean.jpg)
Зямля Кайзера Вільгельма (ням.: Kaiser-Wilhelmsland) — частка калоніі Германская Новая Гвінея. Уключала паўночна-ўсходнюю частку вострава Новая Гвінея. Названа ў гонар германскага кайзера Вільгельма II.
У 1884 годзе ў Германіі была заснавана Германская Новагвінейская кампанія, якая адразу ж паслала на востраў свайго агента Ота Фінша, які ўзняў германскі сцяг над паўночна-ўсходняй часткай вострава Новая Гвінея і востравам Новая Брытанія. У 1885 годзе лютэране і каталікі пачалі засноўваць на гэтай тэрыторыі хрысціянскія місіі. Апроч місіянераў, з еўрапейцаў на гэтай тэрыторыі прысутнічалі плантатары, шахцёры і чыноўнікі, але рост колькасці еўрапейскіх перасяленцаў стрымліваўся трапічнымі хваробамі і праблемамі з транспартам. У 1909 годзе сумесная германска-брытанская камісія ўсталявала мяжу паміж Зямлёй Кайзера Вільгельма і брытанскай (аўстралійскай) калоніяй Тэрыторыя Папуа, аднак гэта было зроблена толькі ў прыбярэжнай частцы вострава.[1]
У 1914 годзе, з пачаткам Першай сусветнай вайны германская частка вострава Новая Гвінея была акупавана аўстралійскімі войскамі. Па заканчэнні вайны гэта тэрыторыя была афіцыйна перададзена Аўстраліі і атрымала назву Тэрыторыя Новая Гвінея.
Зноскі
- ↑ Падарожжа на Самоа . World Digital Library (17 чэрвеня 1888). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2013. Праверана 12 ліпеня 2013.