Перайсці да зместу

Зямля Каралевы Мэры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта Антарктыды

Зямля Каралевы Мэры (англ.: Queen Mary Land) — частка тэрыторыі Усходняй Антарктыды паміж 92° 03' і 100° 04' усходняй даўгаты. На захадзе мяжуе з Зямлёй Вільгельма II, на ўсходзе — з Зямлёй Уілкса. Прыбярэжная частка — Бераг Праўды, які абмываецца морамі Дэйвіса і Моўсана. Ва ўсходняй частцы да берага прымыкае шэльфавы ледавік Шэклтана.

Амаль уся тэрыторыя ўяўляе сабой паверхню ледніковага покрыва, крута ўзнімаецца ад мора ў глыбіню мацерыка да вышыні 2500-3000 м; каля ўзбярэжжа — участкі, свабодныя ад лёду, дзе маюцца нязначныя выхады карэнных парод.

Зямля каралевы Мэры была адкрыта ў 1912 годзе аўстралійскай антарктычнай экспедыцыяй Дугласа Моўсана і названая ў гонар брытанскай каралевы Марыі Тэкскай.

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.49