Дуглас Моўсан
Дуглас Моўсан | |
---|---|
англ.: Sir Douglas Mawson | |
![]() | |
Дата нараджэння | 5 мая 1882[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 1958[3][1][2] (76 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Жонка | Francisca Adriana Mawson[d] |
Дзеці | Patricia M. Mawson[d] |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, геолаг |
Навуковая сфера | геолаг, даследчык Антарктыды |
Месца працы | |
Навуковая ступень | бакалаўр навук[d] і доктар навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Edgeworth David[d] |
Вядомы як | адзін з першых, хто ўзышоў на Эрэбус і пабываў на Паўднёвым магнітным полюсе |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Сэр Дуглас Моўсан (англ.: Sir Douglas Mawson; 5 мая 1882, Брэдфард, Ёркшыр, Вялікабрытанія — 14 кастрычніка 1958, Адэлаіда, Аўстралія) — аўстралійскі геолаг, падарожнік, даследчык Антарктыкі, аўтар прац па геалогіі і гляцыялогіі. Удзельнік трох антарктычных экспедыцый. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1923).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Сіднейскі ўніверсітэт. З 1905 года выкладаў ва ўніверсітэце Адэлаіды, дзе ў 1920—1954 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай геалогіі.
Экспедыцыі[правіць | правіць зыходнік]
У 1907—1909 гг. прымаў удзел у экспедыцыі Э. Шэклтана, якая дасягнула Паўднёвага магнітнага полюса. У 1911—1914 гг. кіраваў Аўстралійскай антарктычнай экспедыцыяй на шхуне «Аўрора». У 1929—1931 гг. кіраваў Брытана-Аўстралійска-Новазеландскай антарктычнай экспедыцыяй на караблі «Дыскаверы».
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У гонар Д. Моўсана названы шэраг геаграфічных аб’ектаў: паўвостраў Моўсана, бераг Моўсана, мора Моўсана, аўстралійская антарктычная станцыя і інш.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Sir Douglas Mawson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Douglas Mawson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Моусон Дуглас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Моўсан Дуглас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 530.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Моусон Дуглас(руск.) // Энцыклапедыя «Кругасвет»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Нарадзіліся ў Заходнім Ёркшыры
- Памерлі 14 кастрычніка
- Памерлі ў 1958 годзе
- Дактары навук
- Выпускнікі Сіднейскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Аўстралійскай акадэміі навук
- Члены ордэна Брытанскай імперыі
- Геолагі Аўстраліі
- Даследчыкі Антарктыкі
- Памерлі ў Адэлаідзе