Перайсці да зместу

Известия армейского Совета депутатов X армии

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Известия армейского Совета депутатов X армии»
Тып газета

«Известия армейского Совета депутатов X армии» — штодзённая вайсковая газета. Выходзіла з 9(22) студзеня да лютага 1918 у Маладзечне на рускай мове. Орган бальшавіцкага Савета дэпутатаў 10-й арміі. З 12(25) лістапада 1917 выходзіла бальшавіцкая газета пад назвай «Бюллетень Военно-революционного комитета X армии», № 5 ад 6(19) студзеня 1918 — «Известия Совета депутатов X армии», з № 6 — «Известия армейского Совета депутатов X армии».

Змяшчала асобныя пастановы Расійскага і Заходніх абласцей Саветаў народных камісараў, асвятляла дзейнасць бальшавіцкіх арганізацый арміі, друкавала рэзалюцыі салдацкіх і сялянскіх сходаў у падтрымку новай улады, матэрыялы пра барацьбу «чырвоных» супраць 1-га Польскага корпуса генерала Ю. Р. Доўбар-Мусніцкага. Асноўнае месца адводзіла пытанням расфарміравання былой рэгулярнай і стварэння добраахвотнай арміі, асвятляла стан забеспячэння новай арміі агітацыйнмі сродкамі і харчовымі прадуктамі. У сувязі з развалам арміі, выкліканым наступленнем германскіх войск, газета спыніла існаванне.

Апошні вядом нумар ад 17 лютага 1918.

  • Сяменчык, М. «Известия армейского Совета депутатов X армии» / Мікола Сяменчык // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 474. — ISBN 985-11-0041-2.