Кабралес (сыр)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сыр кабралес

«Кабралес» (ісп.: Queso de Cabrales, астур.: Quesu de Cabrales) — іспанскі паўцвёрды наразны сыр з блакітнай цвіллю і алеістай тэкстурай з астурыйскага рэгіёна Пеньямельера-Альта. Падаецца да маладога чырвонага віна.

Мае мяккую скарыначку цёмнага колеру. Вырабляецца з сырога каровінага малака або яго сумесі з казіным і авечым малаком. Для паспявання на працягу 2-5 месяцаў пад уздзеяннем разнастайных цвілевых грыбоў, якія надаюць яму унікальны далікатны і пікантны смак, змяшчаецца ў натуральныя пячоры ў ваколіцах Кабралеса. Раней традыцыйна вырабляўся вясной і летам і заварочваўся ў сухое лісце каштана або фігавага дрэва, але ў цяперашні час вырабляецца круглы год і пакуецца ў металізаваную паперу з выявай лісця.