Перайсці да зместу

Кавун звычайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кавун звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Citrullus lanatus (Thunb.) Matsum. & Nakai, 1916


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22356
NCBI  3654
EOL  584423
GRIN  t:10675
IPNI  291938
TPL  kew-2723908

Кавун звычайны[1][2] (Citrúllus lanátus) — аднагадовая травяністая расліна, від роду кавун (Citrullus) сямейства гарбузовыя (Cucurbitaceae). Бахчавая культура.

Плод — гарбуз, шарападобнай, авальнай, сплошчанай або цыліндрычнай формы; афарбоўка кары ад белай і жоўтай да цёмна-зялёнай з малюнкам у выглядзе сеткі, стужак, плям; мякаць ружовая, чырвоная, малінавая, радзей — белая ці жоўтая.

Сцёблы тонкія, гнуткія, паўзучыя або кучаравыя, звычайна круглява-пяцігранныя, даўжынёй да 4 м і больш, разгалінаваныя. Маладыя часткі сцябла густа пакрытыя мяккімі адтапыранымі валасінкамі.

Радзімай лічыцца трапічная Афрыка (дзікія кавуны і сёння растуць на мяжы пустыні Калахары). Яго акультурылі старажытныя егіпцяне. У самых старажытных мовах ужо ёсць слова для яго абазначэння. Заходняя Еўропа пакаштавала кавун амаль дзве тысячы гадоў таму, а вось на Беларусі — толькі ў XVІІ стагоддзі.

Фармакалагічныя ўласцівасці

[правіць | правіць зыходнік]

У якасці лекавага скродку выкарыстоўваецца плады спелага кавуна (мякаць, скарынка) і насенне.

Кавун складаецца на 80 % (некаторыя гатункі — на 95 %) з вады. Гэта мяккае прыроднае мачагоннае дапаможа справіцца з цяжкай інтаксікацыяй любой тыялогіі (напрыклад, з сімптомамі пахмелля). Дэтаксікацыйныя ўласцівасці кавуна звязаны з актыўнай адсорбцыяй клятчаткай таксінаў у кішэчніку. Вітамінна-мікраэлементны комплекс, што змяшчаецца ў кавунах, дапамагае метабалізму печані, кавуны — частка лячэбнай дыеты пры мочакаменнай хваробе і прафілактыка камянёў у жоўцевым пузыры. Гэты плод змяшчае велізарную колькасць жалеза, таму кавун рэкамендуюць дзецям пры нізкім гемаглабіне ў крыві. Есці кавун вельмі карысна маладым маці, што кормяць дзіця грудзьмі. Ну, а дыетолагі рэкамендуюць кавуновыя разгрузачныя дні[3].

Зноскі

  1. Назва Кавун звычайны згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. zviazda.by