Перайсці да зместу

Калумбія (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калумбія
англ.: Columbia Lake
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 808 м
Даўжыня 13,5 км
Шырыня 2 км
Сярэдняя глыбіня 4 м
Размяшчэнне
Краіна  Канада
Рэгіён Брытанская Калумбія
Калумбія (Канада)
Калумбія
Калумбія
Калумбія (Брытанская Калумбія)
Калумбія
Калумбія
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Калу́мбія (англ.: Columbia Lake) — возера на паўднёвым усходзе канадскай правінцыі Брытанская Калумбія, у вярхоўях ракі Калумбія. Размешчана ў Скалістых гарах, на вышыні 808 м над узроўнем мора.

Плошча паверхні 25,58 км², даўжыня 13,5 км, шырыня 2 км. Сярэдняя глыбіня каля 4 м.

У возера ўпадаюць некалькі невялікіх рэчак, з паўночнай часткі выцякае рака Калумбія. На поўдзень ад возера працякае рака Куцені, якая злучана з возерам каналам Флэтс. Падчас паводак воды Куцені часта пераліваюцца ў возера. На паўднёвым беразе знаходзіцца вёска Канал-Флэтс, на поўнач ад возера — вёска Фэрмант-Хот-Спрынгс. У ліпені сярэдняя тэмпература вады ў возеры складае каля 18°С. На паўночна-ўсходнім беразе возера створаны правінцыяльны парк Калумбія Лейк.