Перайсці да зместу

Канг Кек Іеу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канг Кек Іеу
кхмер.: កាំង ហ្គេកអ៊ាវ
дырэктар (Туол Сленг)
1976 — 9 студзеня 1979

Нараджэнне 17 лістапада 1942(1942-11-17)
Смерць 2 верасня 2020(2020-09-02)[1][2] (77 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне пратэстанцтва
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канг Кек Іеу, ён жа таварыш Дуць (17 лістапада 1942 — 2 верасня 2020) — адзін з лідараў «чырвоных кхмераў» падчас іх кіравання ў Камбоджы (1975—1979).

Паходзіў з правінцыі Кампонгтхом. У 1965 годзе працаваў настаўнікам матэматыкі. Быў арыштаваны паліцыяй рэжыму Сіянука ў 1968 і вызвалены ў 1970 годзе пасля вайсковага перавароту. З 1975 года ён быў спачатку намеснікам начальніка, а пасля начальнікам турмы S-21, таксама вядомай як Туол Сленг — найбольш вядомага месца катаванняў падчас рэжыму «чырвоных кхмераў».

Пасля падзення рэжыму ў 1979 годзе хаваўся ў лясах каля тайскай мяжы. Правёў год у Кітаі, займаючыся выкладаннем матэматыкі. Вывучыў тайскую і англійскую мовы і прыняў хрысціянства, жывучы пад выдуманым імем. У 1995 годзе на яго дом быў учынены напад, у выніку якога загінула яго жонка. У 1999 годзе яго знайшоў журналіст Нік Данлап у аддаленым рэгіёне Камбоджы. 10 мая 1999 года Канг Кек Іеу быў арыштаваны ваеннымі ўладамі Камбоджы.

Да 30 ліпеня 2007 года знаходзіўся ў зняволенні пад юрысдыкцыяй Ваеннага суда Камбоджы. Пасля быў перададзены пад юрысдыкцыю Міжнароднага трыбунала па Камбоджы. Стаў першым буйным дзеячам рэжыму «чырвоных кхмераў», які паўстаў перад Міжнародным трыбуналам. Быў абвінавачаны ў цяжкіх парушэннях Жэнеўскай канвенцыі 1949 года і злачынствах супраць чалавецтва.

Разгляд справы па сутнасці пачаўся 30 сакавіка 2009 года. За 77 дзён публічнага працэсу былі дапытаны 9 экспертаў, 17 сведкаў абвінавачання і 7 сведкаў абароны. Слуханні наведалі больш за 31000 чалавек. 26 ліпеня 2010 года трыбунал прысудзіў яго да 35 гадоў зняволення. Прыгавор быў скарочаны да 30 гадоў, бо трыбунал палічыў яго заключэнне пад юрысдыкцыяй ваеннага суда Камбоджы незаконным.

3 лютага 2012 года прыгавор быў перагледжаны. Тэрмін зняволення быў павялічаны да пажыццёвага.

Зноскі