Французскі Індакітай
Выгляд
| Калонія Францыі | |||||
| Індакітайскі Саюз | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Union indochinoise Liên bang Đông Dương | |||||
|
|||||
|
Французскі Індакітай |
|||||
|
1887 — 1954
|
|||||
| Сталіца | Ханой | ||||
| Мова(ы) | французская, в'етнамская, лаа, кхмерская | ||||
| Грашовая адзінка | індакітайскі піястр[d][1] | ||||
| Плошча | 750 000 км² (1935) | ||||
| Насельніцтва | 21 599 582 (1935) | ||||
| Форма кіравання | федэрацыя каланіяльных пратэктаратаў | ||||
| Гісторыя | |||||
| • 17 кастрычніка 1887 | Заснаванне | ||||
| • 3 кастрычніка 1893 | далучэнне Лаоса | ||||
| • 2 верасня 1945 | абвяшчэнне Паўночнага В'етнама | ||||
| • 14 чэрвеня 1949 | незалежнасць Паўднёвага В'етнама | ||||
| • 19 ліпеня 1949 | незалежнасць Лаоса | ||||
| • 9 лістапада 1953 | незалежнасць Камбоджы | ||||
Французскі Індакітай — назва французскіх каланіяльных уладанняў у Паўднёва-Усходняй Азіі з 1880-з гадоў да сярэдзіны 20 стагоддзя. Займаў тэрыторыю ўсходняй часткі паўвострава Індакітай, уключаў тэрыторыю В’етнама (пратэктараты Анам і Танкін, калонія Кахінхіна), Камбоджы і Лаоса.
У Другую Сусветную вайну акупіраваны японскімі войскамі, на тэрыторыі В'етнама дзейнічала французская каланіяльная адміністрацыя. У выніку перамогі Жнівеньскай рэвалюцыі 1945 у В'етнаме абвешчана Дэмакратычная Рэспубліка В'етнам (адстаяла незалежнасць у ходзе Індакітайскай вайны 1946-54). У 1953 годзе суверэннай дзяржавай стала Камбоджа, у 1954 годзе — Лаос.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Індакітай Французскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Французскі Індакітай- Карта Індакітая Архівавана 27 лютага 2008.