Перайсці да зместу

Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў (лац.: Congregatio de Cultu Divino et Disciplina Sacramentorum) — дыкастэрыя займаецца літургічнымі тэкстамі, праверкай перакладаў богаслужбовых тэкстаў на нацыянальныя мовы, а таксама пытаннямі касцёльнай музыкі. У яе склад уваходзяць: Спецыяльная камісія па разглядзе выпадкаў юрыдычнай несапраўднасці пасвячэння і дыспенсацыі ад абавязкаў дыякана і святара, а таксама Спецыяльная камісія па разглядзе выпадкаў дыспенсацыі благаслаўлёнага Касцёлам, але не завершанага сужэнства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Была заснавана ў 1975 годзе Паўлам VI праз зліццё Кангрэгацыі Божага Культу і Кангрэгацыі Сакрамэнтаў. Гістарычна яна звязана з Кангрэгацыяй Абрадаў, створанай Сікстам V у 1588 годзе[1].

Сакратары Кангрэгацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Артур Рошэ (2012—2021)
  • Віторыё Франчэско Віёла (з 2021)

Памочнікі сакратара Кангрэгацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Аўрэліё Гарсіа Марсіяс (з 2021)

Зноскі