Кардыльера-дэ-Таламанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадаспад у Кардыльеры-дэ-Таламанка

Кардыльера-дэ-Таламанка — самы высокі і вялікі горны хрыбет Коста-Рыкі, распрасціраецца ад правінцыі Картага на поўначы да вулкана Бару (Панама) на паўднёвым усходзе. Найвышэйшы пункт — гара Чырыпа (3820 м). Вялікую частку хрыбта займае нацыянальны парк Ла-Амістад. Назва Таламанка паходзіць ад індзейскага Talamalka, што на мове міскіта азначае «Месца крыві»[1].

Зноскі

  1. Paula Palmer: What Happen: a Folk-History of Costa Rica's Talamanca Coast. Publications in English S.A., 1993, ISBN 9977-88-020-4, S. 17.