Карл Дзям’янавіч Мараўскі
Выгляд
Карл Дзям’янавіч Мараўскі | |
---|---|
Званне | генерал-маёр |
Бітвы/войны |
Карл Дзям’янавіч Мараўскі — ваенны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Палкоўнік літоўскіх войскаў, генерал-маёр пад час паўстання 1794 года. У 1812 годзе — генерал брыгады галоўнага штаба Напалеона. Каралеўскі шамбялян, камердынер. У 1818—1820 гадах — прыдворны ЯІВ, генерал-маёр былых польскіх войскаў. У 1821—1822 гадах — прысяжны 1-га дэпартамента Віленскага галоўнага суда.
Сябра Нацыянальнага масонства, польскага Патрыятычнага таварыства. Ганаровы сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 7-й ст. у 1820—1821 гадах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швед, В. В. Мараўскі Карл Дзям’янавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.