Карлава плошча
Карлава плошча (чэшск.: Karlovo náměstí) — плошча ў Празе, самая буйная плошча Чэшскай рэспублікі, адна з самых буйных у Еўропе (80 550 м²), адміністрацыйна належыць да раёна Прагі 2.
Плошча названа ў гонар караля Карла IV, падчас кіравання якога ўласна і была заснавана і добраўпарадкавана.
Агульнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Карлава плошча размешчана на поўдзень ад гістарычнага цэнтра горада ў гістарычным Новым Горадзе (адначасова гэта сучасны кадастравы раён), адміністрацыйна ж належыць да раёна Прага-2.
Плошча ўяўляе сабой прамавугольнік з памерамі прыкладна 130 х 510 м, прычым большую частку прасторы займае сквер у цэнтральнай частцы плошчы.
Большасць будынкаў на поўдні і ўсходзе плошчы складаюць карпусы Агульнай бальніцы, у прыватнасці аддзяленне ўнутраных хвароб. Па цэнтры плошчу перасякае Ячна вуліца (чэшск.: Ječná ulicí, «Ячменная вуліца»). На захадзе і па Ячнай ходзіць трамвай.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Карлава плошча ўзнікла падчас кіравання караля Карла IV у сярэдзіне ХIV стагоддзя пры фарміраванні Нове Места і планавалася як адзін з гарадскіх грамадскіх асяродкаў.
Доўгі час плошча называлася Добітчы трг (чэшск.: Dobytčí trh, «Скотны рынак»), бо тут гандлявалі скацінай.
Да 1789 года ў цэнтры Карлавай плошчы стаяў гатычны будынак капэлы Цела Хрыстова (чэшск.: Kaple božího těla).
Сучасную назву плошча атрымала падчас уздыму чэшскага нацыянальнага руху — у год «Вясны народаў» (1848).
У 1860-х гадах у цэнтры Карлавай плошчы разбіты вялікі сквер.
У канцы XIX стагоддзя на Карлавай плошчы быў запушчаны трамвай.
У 1985 годзе на плошчы адкрылі аднайменную станцыю Пражскага метрапалітэна — «Карлава намнесці» (чэшск.: Karlovo náměstí).
Пасля ліквідацыі трамвайных шляхоў на Вацлаўскай плошчы (1980) вузел трамвайнай лініі быў перанесены на Карлаву плошчу.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Навамесцкая ратуша (чэшск.: Novoměstská radnice);
- Касцёл Святога Ігнація (чэшск.: Kostel svatého Ignáce);
- Навамесцкі езуіцкі каледж (чэшск.: Novoměstská jezuitská kolej);
- Дом Фаўста (чэшск.: Faustův dům);
- Палац Харытас (чэшск.: Palác Charitas);
- Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Нове-Места (падрабязней апісана гісторыя і горадабудаўнічая структура рэгіёна)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- KOŠNÁŘ, Julius. Staropražské pověsti a legendy. Praha : Vincentinum, 1933. — kapitola O kostele Božího těla na Karlově náměstí, s. 68-70.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карлава плошча