Карная аперацыя «Donnerkeil»
Грамавы́ ўдар (ням.: «Donnerkeil») — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад у Другой сусветнай вайны супраць партызан і насельніцтва на тэрыторыі Віцебскага, Гарадоцкага, Мехаўскага, Полацкага і Сіроцінскага раёнаў у трохвугольніку Віцебск—Полацк—Невель на захад ад ракі Обаль у сакавіку—красавіку 1943 г. З'яўлялася працягам карнай аперацыі «Шаравая маланка» (ням.: «Kugelblitz») і праводзілася ў 2 этапы: 21—27 сакавіка і 28 сакавіка — 2 красавіка 1943 г.
Аперацыю праводзілі 201-я ахоўная дывізія, 4 ахоўныя батальёны, батальён палка «Брандэнбург», танкавыя ўзводы «Блюхер» і «Вернер», артылерыйскія і сапёрныя падраздзяленні. Кіраўніцтва аперацыяй ажыццяўляў камандзір 201-й ахоўнай дывізіі генерал-маёр Якабі.
Вынікі аперацыі
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя сілы партызан (партызанскія брыгады 3-я і 4-я Беларускія, імя С. М. Крапоткіна, брыгада «За Савецкую Беларусь») здолелі з баямі выйсці з-пад удараў карнікаў. Карнікі загубілі 542 чал., 345 чал. вывезлі на прымусовыя работы ў Германію, захапілі маёмасць і прадукты харчавання.
Былі спалены вёскі Вярэчча (загублена 30 чал.), Фралова (загублена 12 чал.) Гарадоцкага раёна, Шалкова Полацкага раёна, вёскі Дражнікі, Заазер'е, Задобрыя, Зуева, Лапаткова, Чытавухі, Шчамілаўка, Ямішча.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 633. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.