Перайсці да зместу

Полацкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Полацкі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Віцебская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Полацк
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Ігар Іванавіч Марковіч[1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 67,92 %, руская 30,33 %
Размаўляюць дома: беларуская 35,33 %, руская 60,02 %[2]
Насельніцтва (2014)
109 016 чал.[3] (9-е месца)
Шчыльнасць 7,59 чал./км² (20-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 86,95 %,
рускія — 9,97 %,
украінцы — 1,39 %,
іншыя — 1,69 %[2]
Плошча 3 137,78[4]
(1-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
136 м[5]
Полацкі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

По́лацкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці Беларусі. Утвораны 17 ліпеня 1924 года, у сучасных межах з 1960 года. Падзелены на 17 сельскіх саветаў. Размешчаны ў цэнтральнай частцы Віцебскай вобласці. Мяжуе з Расонскім, Верхнядзвінскім, Мёрскім, Глыбоцкім, Ушацкім, Шумілінскім і Гарадоцкім раёнамі, а таксама з Невельскім раёнам Расійскай Федэрацыі.

Раён размешчаны ў Полацкай нізіне. Паверхня раёна пераважна плоская, ускладняецца марэннымі ўзгоркамі, рачнымі далінамі, камамі, азёрнымі катлавінамі, радзей озамі. 70 % тэрыторыі на вышыні ніжэй за 150 м над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт 180 м (за 2 км на поўдзень ад Ветрына), найбольш нізкі пункт 105 м (урэз Заходняй Дзвіны на захад). Глыбіня расчлянення рэльефу на ўзгорыста-азёрных участках да 20 м/км².

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночнай ускраіны Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы і паўднёва-ўсходняй ускраіны Латвійскай седлавіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага, сожскага, дняпроўскага, у ледавіковых лагчынах — бярэзінскага і беларускіх зледзяненняў магутнасцю ад 30—50 м на водападзелах да 163 м у ледавіковых лагчынах; ніжэй дэвонскія да 300 м, на захадзе ардовікскія да 10—20 м і кембрыйскія да 50 м, паўсюдна верхнепратэразойскія (венд) да 300—350 м адклады. Пароды крышт. фундамента на глыбіні 600—800 м ніжэй узроўню мора.

Глебы раёна адносяцца да Полацкага (большая частка), Сенненска-Расонска-Гарадоцкага (на паўночным усходзе) і часткова Шаркоўшчынска-Верхнядзвінскага (на паўднёвым захадзе) аграглебавых раёнаў. Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя, а таксама тарфяна-балотныя. Вядомы шматлікія радовішчы торфу, таксама радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу, глін і суглінкаў, будаўнічых пяскоў.

Лясы займаюць 53 % тэрыторыі раёна.

Налічваецца 311 азёраў, агульная плошча якіх складае 106 кв.км. Азёры:

і іншыя.

Асноўная рака — Заходняя Дзвіна з прытокамі Обаль, Палата, Ушача, Нача, Сосніца, Тураўлянка і інш. Усяго — 21 рака.

На тэрыторыі Полацкага раёна знаходзяцца 4 дзяржаўныя заказнікі, якія займаюць 4,5 % ад агульнай плошчы лясоў. Заказнікі ўключаюць участкі прыродных ландшафтаў, прызначаныя для захавання і ўзнаўлення аднаго або некалькіх кампанентаў прыроды ў спалучэнні з абмежаваным гаспадарча-рэкрэацыйным выкарастаннем іншых аб’ектаў.

На тэрыторыі раёна знаходзяцца 4 геалагічныя заказнікі мясцовага значэння:

У 2015 годзе ў Полацкім раёне створаны 2 водна-балотныя заказнікі мясцовага значэння «Патокі» і «Шапавальскі мох»[6].

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Полацкай акругі БССР. Цэнтр — горад Полацк. 20 жніўня 1924 года падзелены на 15 сельсаветаў: Баярскі, Бельскі, Булаўкаўскі, Грамоўскі, Домнікаўскі, Махіроўскі, Салоніцкі, Семянецкі, Сосніцкі, Струнскі, Сястронкаўскі (Сестранецкі), Тураўлянскі, Шацілаўскі, Экіманскі, Юравіцкі. 21 кастрычніка 1924 года Струнскі сельсавет перайменаваны ў Верхачэнскі. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Алёсаўскі, Арлейскі, Васільеўскі (Васілеўскі), Дрэтунскі, Маласітнянскі сельсаветы скасаванага Краснапольскага раёна. У 1927 годзе Дрэтунскі сельсавет скасаваны. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Замшанскі і Кушлікаўскі сельсаветы скасаванага Боркавіцкага раёна і 12 сельсаветаў скасаванага Ветрынскага раёна: Астроўшчынскі, Бабыніцкі, Варонецкі, Ветрынскі, Гарадоцкі, Гомельскі, Заскарскі, Ліцвінаўскі, Наўліцкі, Нацкі, Руднянскі, Шпакоўшчынскі. 12 лютага 1935 года Астроўшчынскі, Бабыніцкі, Варонецкі, Ветрынскі, Гарадоцкі, Гомельскі, Заскарскі, Ліцвінаўскі, Наўліцкі, Нацкі, Руднянскі, Семянецкі, Тураўлянскі, Шпакоўшчынскі сельсаветы перададзены адноўленаму Ветрынскаму раёну. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе адноўленай Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — у складзе Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — у складзе Полацкай вобласці. 17 лістапада 1948 года скасаваны Васільеўскі сельсавет. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Алёсаўскі, Баярскі, Булаўкаўскі, Верхачэнскі, Грамоўскі, Замшанскі, Кушлікаўскі, Сосніцкі, Шацілаўскі і Юравіцкі сельсаветы, Салоніцкі сельсавет перайменаваны ў Тросніцкі, утвораны Адамоўскі, Гаранскі, Захарніцкі і Палатоўскі сельсавет. 22 кастрычніка 1959 года на тэрыторыі будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода ўтвораны рабочы пасёлак Полацкі ў адміністрацыйным падпарадкаванні Полацкага гарсавета. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Астроўшчынскі, Гомельскі, Завозерскі, Заскорскі, Літвінаўскі, Нацкі, Тураўлянскі, Шпакоўшчынскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Ветрына скасаванага Ветрынскага раёна. 20 мая 1960 года скасаваны Домнікаўскі, Заскарскі, Захарніцкі, Тураўлянскі сельсаветы, Ліцвінаўскі сельсавет перайменаваны ў Фарынаўскі, Тросніцкі сельсавет — у Грамоўскі. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Расоны, Гарбачэўскі, Дудчынскі, Заборскі, Парэцкі, Сяляўшчынскі, Тродавіцкі і Чырванаборскі сельсаветы скасаванага Расонскага раёна; Бабыніцкі і Вароніцкі сельсаветы скасаванага Ушацкага раёна; частка Лаўжанскага, Казьянскі, Клётчынскі, Мішневіцкі і Обальскі сельсаветы скасаванага Шумілінскага раёна. 18 сакавіка 1963 года Мішневіцкі сельсавет перададзены ў склад Гарадоцкага раёна, скасаваны Казьянскі сельсавет. 14 снежня 1963 года рабочы пасёлак Полацкі рэарганізаваны ў горад Наваполацк абласнога падпарадкавання. 17 ліпеня 1964 года скасаваны Дудчынскі сельсавет, утвораны Юравіцкі сельсавет. 6 студзеня 1965 года Гарбачэўскі, Заборскі, Парэцкі, Сяляўшчынскі, Тродавіцкі, Чырванаборскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Расоны перададзены адноўленаму Расонскаму раёну. 30 ліпеня 1966 года Клётчынскі, Лаўжанскі і Обальскі сельсаветы перададзены адноўленаму Шумілінскаму раёну. 7 чэрвеня 1968 года Грамоўскі сельсавет перайменаваны ў Салоніцкі, Махіроўскі — у Баравухскі, Арлейскі — у Трудаўскі, Сястронкаўскі — у Зялёнкаўскі, Фарынаўскі — у Руднянскі. 14 ліпеня 1975 года Бельскі сельсавет перайменаваны ў Азінскі, 16 кастрычніка 1989 года Руднянскі сельсавет — у Фарынаўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна 19 сельсаветаў[7] 15 чэрвеня 2000 года ўтвораны гарадскі пасёлак Баравуха. 8 красавіка 2004 года Ветрынскі пассавет рэарганізаваны ў Ветрынскі сельсавет, скасаваны Нацкі, Трудаўскі і Шпакоўшчынскі сельсаветы[8]. 10 кастрычніка 2013 года скасаваны Адамоўскі, Завозерскі і Юравіцкі сельсаветы[9].

На тэрыторыі раёна знаходзіцца 405 населеных пунктаў (2007).

Колькасць насельніцтва раёна (без уліку Полацка і Наваполацка):

  • 1998 — 33,8 тыс. чал.
  • 2003 — 30 тыс. чал.
  • 2006 — 28,6 тыс. чал.
  • 2008 — 27,2 тыс. чал.

Праз раён праходзяць чыгункі Невель—Полацк—Маладзечна і Віцебск—Полацк—Даўгаўпілс. Аўтадарогамі раён звязаны з гарадамі Віцебск, Рыга, Лепель, Глыбокае, Мёры, Верхнядзвінск, а таксама гарадскімі пасёлкамі Асвея і Расоны.

Сацыяльная сфера

[правіць | правіць зыходнік]

Сістэма дашкольных устаноў раёна налічвае: 29 ясляў-садоў, 9 дзіцячых садоў, 1 цэнтр развіцця дзіцяці, 13 дзіцячых садоў-школ. У тым ліку: групы з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарату, група для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні, санаторныя групы, спецыяльныя групы для дзяцей з парушэннямі зроку, інтэграваныя групы, кругласутачныя групы, вучэбна-педагагічныя комплексы.

У раёне 30 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку 2 гімназіі, кадэцкае вучылішча, 9 сярэдніх школ, 5 базавых школ, 13 вучэбна-педагагічных комплексаў, школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Полацкага раёна на 1 верасня 2018 года навучаецца 10205 вучняў, у тым ліку 1054 навучэнцаў — у гімназіях, 224 навучэнцаў — у кадэцкім вучылішчы[10].

Ахова здароўя

[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў раёне ажыццяўляе ўстанова аховы здароўя «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца»[11].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Старшыні райвыканкама

[правіць | правіць зыходнік]
  1. http://polotsk.vitebsk-region.gov.by/index.php/ru/icons/menu-rik
  2. а б Перепись населения - 2009
  3. Cтатистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2014 года и среднегодовая численность населения за 2013 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа»
  4. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  5. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  6. Патокі, водна-балотны заказнік.
  7. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 55. — 248 с. — 10 000 экз.
  8. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  9. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
  10. Асвета.
  11. Медыцына
  12. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.