Карэтны мост
Выгляд
Карэтны мост | |
---|---|
Каардынаты: 59°54′51″ пн. ш. 30°21′35″ у. д.HGЯO | |
Перасякае | Абводны канал |
Месца размяшчэння | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карэтны мост — аўтадарожны бэлечны мост цераз Абводны канал у Цэнтральным / Фрунзенскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Безыменны востраў і левы бераг Абводнага канала.
Размешчаны ў створы Днепрапятроўскай вуліцы. Побач з мостам знаходзіцца Аўтавакзал. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Амерыканскі мост, ніжэй — Прадцечанскі мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна — «Абводны канал».
Праектная назва моста была Днепрапятроўскі, ад Днепрапятроўскай вуліцы. Аднак Тапанімічная камісія Санкт-Пецярбурга, палічыўшы варыянт Днепрапятроўскі «нецікавым», прапанавала назваць мост Карэтным, ад былой Карэтнай часткі (гістарычнага раёна, які размяшчаўся тут у XIX стагоддзі). 27 ліпеня 2012 года назва была прысвоена афіцыйна.