Кастры
Горад
Кастры
Castries
| ||||||||||||||||||||||||
Кастры́ — горад у Сент-Люсіі, сталіца краіны. З’яўляецца буйным портам Карыбскага мора. Насельніцтва налічвае каля 60 тыс. жыхароў. Горад знаходзіцца на паўночна-заходнім узбярэжжы вострава. Порт гораду прымае як буйныя круізныя караблі, так і невялікія яхты. У горадзе існуюць шматлікія кітайскія рэстараны, супермаркеты і іншыя разнастайныя гандлёвыя кропкі. Шырокае развіццё ў горадзе атрымала сістэма паслугаў таксі. У Кастры знаходзіцца адзіная на ўвесь востраў пошта, таму што ў астатняй частцы краіны звычайныя паштовыя адрасы не ўжываюцца. Уся пошта ідзе праз галоўны паштовы офіс Кастры.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад быў заснаваны французамі ў 1650 годзе пад назвай Карэнадж, назва была змененая ў 1756 годзе ў гонар маркіза дэ Кастрыза, камандуючага французскімі войскамі на Корсіцы.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Уільям Артур Льюіс (1915—1991) — англійскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1979)
- Дэрэк Элтан Уолкат (1930—2017) — паэт і драматург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1992)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кастры