Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Нямунайціс)
Выгляд
Каталіцкі храм | |
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
54°18′08″ пн. ш. 24°01′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Літва |
Мястэчка | Нямунайціс |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Благачынне | Q4310302? |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Архітэктар | Вацлаў Міхневіч |
Заснавальнік | Мікалай і Казімір Сапегі |
Дата заснавання | 1625—1626 |
Дата пабудовы | 1904 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у мястэчку Нямунайціс, Літва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы драўляны касцёл у Неманайцах быў пабудаваны ў 1625—1626 гадах Мікалаем і Казімірам Сапегамі. Жыгімонт Ваза перадаў новастворанаму прыходу тры вёскі.
У 1655 годзе касцёл спалены падчас вайны з Расіяй. У 1669 годзе касцёл быў адноўлены і разбудаваны. Пазней шматразова перабудоўваўся.
Каменны касцёл у неагатычным стылі паводле праекта Вацлава Міхневіча быў пабудаваны ў 1904 годзе. З 1909 года пачалі праводзіцца набажэнствы па-літоўску, у 1916—1918 гадах пры касцёле распачалі дзейнасць літоўскія асветніцкія і адраджэнцкія арганізацыі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Нямунайціс)