Вацлаў Міхневіч
Вацлаў Міхневіч | |
---|---|
Waclaw Michniewicz | |
Дата нараджэння | 1866[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 студзеня 1947[2] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
Расійская імперыя Літва |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Архітэктурны стыль | гістарызм |
Найважнейшыя пабудовы |
Крыты рынак (Вільня, 1906) Тэатр на Пагулянцы (Вільня, 1914) Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Вільня) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ва́цлаў Міхне́віч (польск.: Wacław Michniewicz, літ.: Vaclovas Michnevičius) (1866 — 14 студзеня 1947) — беларускі і літоўскі архітэктар, прадстаўнік неаготыкі (хаця выконваў асобныя праекты і ў іншых стылях). Стваральнік будынкаў шматлікіх касцёлаў, у тым ліку ў Відзах і ў Дзярэчыне, віленскага Тэатру на Пагулянцы (разам з Аляксандрам Парчэўскім), віленскай гандлёвай залі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся на Ковеншчыне, паходзіў са шляхецкага роду герба Ліс.
Вучыўся ў Віленскім рэальным вучылішчы, затым у Інстытуце грамадзянскіх інжынераў у Санкт-Пецярбургу (1889—1893).
У Вільні некалькі гадоў быў памочнікам гарадскога архітэктара Кіпрыяна Мацулевіча, потым займаў пасаду гарадскога архітэктара (пасля Канстанціна Караедава, 1904—1912). У 1911 годзе разам з Аляксандрам Парчэўскім заснаваў праектна-будаўнічае бюро „Architekt“[3].
Пасля Першай сусветнай вайны вярнуўся ў 1918 годзе ў Каўнас. У 1919—1925 гадах займаў пасаду галоўнага інжынера ўпраўлення дарог міністэрства шляхоў зносін Літоўскай Рэспублікі[3]. Аўтар кнігі на літоўскай мове пра рамонт і ўтрыманне дарог „Vieškeliai ir paprastieji keliai, jų taisymas ir laikymas“ (Kaunas: Valstybės sp., 1925).
Пахаваны на цвінтары касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў мястэчку Жэймей Ёнаўскага раёна, пабудаванага па ягоным праекце 1899 года ў 1906 годзе[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар праектаў каля 30 будынкаў у Вільнюсе і каля 30 касцёлаў па ўсёй Літве і ў Беларусі. Найважнейшыя праекты: крыты рынак (хале; 1904—1906); праект рэканструкцыі Гарадской залы ў Вільні пасля пажару (1907—1912); Польскі тэатр на Пагулянцы (вул. Басанавічаус 13, 1912—1913, сумесна з Аляксандрам Парчэўскім) [4]; «калоніі» Зямельнага банка і Юзэфа Монтвіла. Праектаваў жылыя дамы з рысамі стылю мадэрн у Вільнюсе на вуліцах Тума-Вайжганта 4/1, 7 (1911), Піліма 5 (1910), Каштону 1, драўляны дом на вуліцы П. Скарынас 5 (абодва 1913). Сааўтар праекта мячэці ў Каўнасе (1930) і іншых будынкаў.
Касцёл у Відзах | Тэатр на Пагулянцы | Касцёл у Кернаве | Касцёл Беззаганнага Зачацця |
Зноскі
- ↑ Wacław Michniewicz // MAK
- ↑ Wacław Michniewicz // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в VLE.
- ↑ Halina Jotkiałło. 90. rocznica Teatru na Pohulance Архівавана 7 кастрычніка 2007. (польск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Вацлаў Міхневіч на Вікісховішчы |
- Фотаздымкі касцёла ў Відзах на www.radzima.org
- Фотаздымкі касцёла ў Дзярэчыне на www.radzima.org
- MICHNEVIČIUS Vaclovas (літ.)
- Michnevičius Vaclovas (літ.)
- Nijolė Lukšionytė. Michnẽvičius Vaclovas (літ.). Visuotinė lietuvių enciklopedija. Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras (25 мая 2009). Праверана 1 сакавіка 2018.
- Нарадзіліся ў 1866 годзе
- Нарадзіліся ў Ковенскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 14 студзеня
- Памерлі ў 1947 годзе
- Памерлі ў Літве
- Пахаваныя ў Ёнаўскім раёне
- Выпускнікі Віленскага рэальнага вучылішча
- Выпускнікі Інстытута грамадзянскіх інжынераў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Літвы
- Архітэктары неаготыкі
- Архітэктары Вільнюса
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Памерлі ў Ёнаўскім раёне
- Нарадзіліся ў Ёнаўскім раёне