Касцёл Святога Клімента (Севастопаль)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Клімента | |
---|---|
44°36′05″ пн. ш. 33°31′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Украіна, Расія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Будаўніцтва | 1905—1911 гады |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 9230214000 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Святога Клімента — мураваны касцёл у Севастопалі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Фундатарам севастопальскай каталіцкай парафіі ў першай палове XVIII стагоддзя быў заснавальнік горада расійскі контр-адмірал шатландскага паходжання Томас Мак-Кензі, па веравызнанні католік.
Касцёл быў пабудаваны ў 1911 годзе. Ён складаўся з галоўнай залы для набажэнстваў і дапаможных памяшканняў, хору з арганамі і званіцы, якая стаяла перад касцёлам. Дзейнічала да снежня 1936 года, пасля чаго савецкія ўлады яе закрылі, арыштаваўшы мясцовага пробашча, які пазней, а парафія знішчана. Праз год у святыні размясцілася мясцовая радыёстанцыя.
У часы Другой сусветнай вайны Севастопаль быў моцна разбураны, аднак будынак касцёла пацярпеў адносна няшмат.
З 1960 года па 2009 год у закрытай святыні размяшчаўся дзіцячы кінатэатр «Дружба». На пачатку 1990 гадоў супольнасць севастопальскіх католікаў распачала намаганні па вяртанні сваёй святыні. Іх хадайніцтва было задаволена толькі ў 2017 годзе. Першая Св. Імша ў святыні пасля яе вяртання вернікам адбылася 23 лістапада 2018 года.
Паводле мясцовых святароў, сёння каталіцкая супольнасць у Севастопалі налічвае каля 400 вернікаў.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Прыстасаваны пад кінатэатр будынак святыні быў моцна перабудаваны. Замест званіцы з’явілася прыбудова да асноўнага будынка, хор перарабілі пад памяшканне для аператара і кінаабсталявання, у цэнтральнай наве панізілі скляпенне, а падлогу ўзнялі ў выглядзе амфітэатра[1].