Катанія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Катанія
Catania
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
729
Плошча
180 км²
Вышыня цэнтра
7 м
Насельніцтва
294 756 чалавек (2010)
Шчыльнасць
1629 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
095
Паштовы індэкс
95100
Аўтамабільны код
CT
Афіцыйны сайт
comune.catania.it (італ.)
Катанія на карце Італіі
Катанія (Італія)
Катанія
Катанія (Італія)
Катанія

Катанія (італ.: Catania, сіц.: Catania) — горад-порт у італьянскім рэгіёне Сіцылія, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Горад размешчаны на ўсходнім узбярэжжы вострава Сіцылія ля падножжа вулкана Этна. Насельніцтва — 294 756 чалавек (2010).

Заступнікам горада лічыцца Св. Агата. Свята горада 5 лютага.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Катанія была заснавана ў 729 годзе да н.э. грэчаскімі каланістамі, якія прыбылі сюды з эўбейскага горада Халкіда. Выхадцам горада быў яго паўлегендарны заканадавец Харонд, чые законы адрозніваліся надзвычайнай суровасцю[2], але былі прыняты ў іншых халкідскіх калоніях Італіі і Сіцыліі пад назвай «халкідскія пастановы»[3].

У 476 годзе да н.э. горад быў заваяваны Гіеронам I, жорсткім сіракузскім тыранам, які выгнаў жыхароў і пераназваў яго ў Этну. Пасля смерці тырана людзі перасяліліся назад і вярнулі Катаніі яе першапачатковую назву. Аднак перыяд незалежнасці быў кароткім: у 403 годзе да н.э. іншы кіраўнік Сіракузаў падпарадкаваў сабе горад, а яго жыхароў прадаў у рабства. Археалагічным помнікам гэтай эпохі з'яўляецца статуя Коры (Персефоны) з паходняй.

Амаль 150 гадоў Катанія знаходзілася ў залежнасці ад Сіракузаў. У 263 годзе да н.э. падчас першай Пунічнай вайны горад быў захоплены рымлянамі і аж да V стагоддзя ўваходзіў у склад Рымскай імперыі. Гэтыя некалькі стагоддзяў сталі перыядам росквіту эканомікі і культуры. Тут быў пабудаваны форум, разваліны якога захаваліся каля двара Сан-Панталеонэ, цырк для спаборніцтваў на калясніцах, тэатр і адэон, у паўночнай частцы — амфітэатр. Да гэтага ж перыяду адносіцца стварэнне сістэмы водазабеспячэння, што гаворыць пра высокі ўзровень жыцця гараджан.

Пасля падзення Рыма горадам кіравала Візантыйская імперыя. У 827 годзе на Сіцыліі высадзіліся арабы, а пазней, у 1071 годзе, іх выцеснілі нарманы пад правадырствам Ражэра I.

У 1169 годзе Катанія была разбурана моцным землетрасеннем. Праз трыццаць гадоў улады горада падтрымалі Атвіляў у барацьбе супраць Генрыха VI, сына Фрыдрыха Барбаросы. У адказ войска імператара захапілі і спалілі частку горада, у тым ліку кафедральны сабор. Падчас кіравання Фрыдрыха II Катанія нарэшце вызвалілася ад феадальнай залежнасці (1240).

У 1347 годзе ў выніку эпідэміі чумы горад практычна спусцеў[4].

Пацверджаннем культурнага статусу Катаніі можна лічыць адкрыццё тут першага на Сіцыліі ўніверсітэта (1434).

Другая палова XVII стагоддзя — трагічны перыяд у гісторыі горада: у 1669 годзе адбылося моцнае вывяржэнне Этны, большасць дамоў апынуліся пахаваны пад пластом лавы і попелу. У 1693 годзе, калі Катанія яшчэ не акрыяла ад першага ўдару, землетрасенне знішчыла ўсё, што захавалася ці было пабудавана. Аднак жыхары не пакінулі горад і зноў аднавілі яго. У якасці асноўных матэрыялаў выкарыстоўваліся чорная лава і светлы вапняк.

У XIX стагоддзі Катанія паўставала супраць Бурбонаў у 1837 і 1848 гг, а пазней увайшла ў склад Аб'яднанай Італіі. З гэтага перыяду горад хутка развіваўся, трохі запаволіўшы рост толькі падчас Другой сусветнай вайны. Апошнія некалькі дзесяцігоддзяў у Катаніі ствараецца высокатэхналагічная вытворчасць, таму яе часам называюць еўрапейскай Сіліконавай далінай.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]